Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 снежня 2022

80 гадоў таму партызанская брыгада "Жалязняк" вызваліла г.п. Бягомль ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

Найбуйнейшай аперацыяй праслаўленай партызанскай брыгады “Жалязняк” стала вызваленне 17 – 20 снежня 1942 года раённага цэнтра Бягомль. У Бягомльскім музеі народнай славы пра гэта напамінае гістарычны зборнік “У лясах Бягомля” – выданне газеты “Савецкі патрыёт”, якое пабачыла свет у 1944 годзе і змяшчае карту вызвалення пасёлка.

Бягомль меў вялікае значэнне для акупантаў у барацьбе з партызанскім рухам, бо быў звязаны з Мінскам, Віцебскам, Барысавам, Докшыцамі, Лепелем, Даўгінавам аўтамабільнымі дарогамі. Фашысты маглі ператварыць яго ў пункт для канцэнтрацыі карных войскаў.

Акупіраваны пасёлак стаў раённым цэнтрам нямецка-паліцэйскага кіравання. Тут фашысты абсталявалі свае ўстановы і для падтрымання парадку размясцілі гарнізон. Па раёне раскінулася сетка валасных упраўленняў з невялікімі паліцэйскімі гарнізонамі.

У хуткім часе пасля пачатку вайны на Бягомльшчыне з'явіліся першыя партызанскія групы, і нямецкія ўлады прымалі шматлікія меры па іх ліквідацыі, у тым ліку прачышчаючы лясныя масівы ў наваколлі з дапамогай сабак. А дзейнасць партызанскага руху толькі пашыралася.

У адплату акупанты знішчалі лясныя населеныя пункты разам з жыхарамі. Дзясяткі дзён на шыбеніцах віселі ні ў чым не вінаватыя мірныя людзі.

Убраўшыся ў моц, народныя мсціўцы перайшлі да наступлення.

Чытаць далей:   https://www.dokshitsy.by/2022/12/osvobodila-gp-begoml-ot-nemecko-fashistskix/