Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт

Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by

Фантан на цэнтральнай плошчы  Раённы выканаўчы камітэт Касцёл у г. Докшыцы Аўтавакзал г. Докшыцы 1
Фантан на цэнтральнай плошчы
Фантан на цэнтральнай плошчы
Раённы выканаўчы камітэт
Касцёл у г. Докшыцы
Аўтавакзал г. Докшыцы
1
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
21 лютага 2022

21 лютага - Дзень работнікаў землеўпарадкавальнай і картографа-геадэзічнай службы

Паважаныя работнікі землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы раёна! Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!

Ваша прафесія заўсёды карысталася павагай, таму што яна прысвечана неацэннаму скарбу краіны - яе зямлі.

Вы вырашаеце важныя пытанні ў вобласці рэгулявання зямельных адносін, ажыццяўлення кантролю за выкарыстаннем і аховай зямель, рэгістрацыі нерухомасці.

Прыміце словы падзякі за сумленную карпатлівую працу, прафесіяналізм і адказнасць. Няхай ваша адданасць прафесіі, працавітасць, невычэрпная энергія і ў далейшым будуць забяспечваць высокія вынікі вашай працы. Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, далейшых паспяховых праектаў і перспектыўных ідэй!

Раённы выканаўчы камiтэт
Раённы Савет дэпутатаў