Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Паважаныя спартсмены, трэнеры, ветэраны спорту, спартсмены-навучэнцы, работнікі фізічнай культуры, актывісты фізкультурнага руху!Віншуем вас са святам - Днём работнікаў фізічнайкультуры і спорту!
Фізкультура і спорт з'яўляюцца важнымі сродкамі вырашэння многіх сацыяльных праблем, выхавання моцнай і таленавітай моладзі, павышэння яе фізічнай і маральнай культуры,умацавання здароўя людзей, арганізацыі вольнага часу насельніцтва.
Выказваем шчырую ўдзячнасць усім тым, для каго фізкультура і спорт сталі прафесіяй і ладам жыцця.
Дзякуючы сваёй мэтанакіраванасці і адказнасці нашы юныя спартсмены годна прадстаўляюць Докшыцкі раён на спаборніцтвах рознага ўзроўню, дамагаюцца высокіх вынікаў і ўслаўляюць сваімі дасягненнямі родны край.
Жадаем усім моцнага здароўя, міру, дабра, аптымізму, спартыўнага ўдасканалення, удалых стартаў і новых перамог на спартыўных арэнах.
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Докшыцкі раённы Савет дэпутатаў