Адрас: 211722, г.Докшыцы,
вул.Ленінская, д.31
Прыёмная:
8 (02157) 3-25-10 з 8.00 да 17.00
Факс:
8 (02157) 3-25-11
Электронная пошта райвыканкама:
rikdok@vitebsk.by
Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны!
Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з галоўным дзяржаўным святам краіны – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!
Гэта свята аб'ядноўвае пакаленні, з'яўляецца сімвалам нацыянальнага гонару, доблесці і славы, увасаблення адзінства і згуртаванасці людзей. Мы сустракаем гэты дзень з верай у мір і стабільнасць, з упэўненасцю, што штодзённая праца кожнага з нас, забяспечыць дабрабыт роднай зямлі.
Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, шчасця, дабра, паразумення. Няхай у вашых дамах пануе мір і дабрабыт, жыццёвых сіл і энергіі ў дасягненні пастаўленых мэт у імя моцнай і квітнеючай Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў