Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
09.06.2026
Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Ганы праходзіць у Мінску
Сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Ганы Аляксандра Лукашэнкі і Джона Драмані Махамы праходзіць у Мінску ў Палацы Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Перамоўам лідараў дзвюх краін папярэднічае ўрачыстая цырымонія афіцыйнай сустрэчы, прадугледжаная пратаколам для афіцыйных візітаў на вышэйшым узроўні.
На перамовах Аляксандр Лукашэнка і Джон Драмані Махама перш за ўсё абмяркуюць праекты ў сферы гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, а менавіта — комплекснай механізацыі сельскай гаспадаркі Ганы, умацавання яе харчовай бяспекі. Лідары краін таксама разгледзяць перспектывы ўзаемадзеяння ў гуманітарнай сферы па такіх прыярытэтных напрамках, як адукацыя і медыцына.
Па выніках перамоваў чакаецца падпісанне міжнародных дакументаў, якія пашыраць і ўмацуюць двухбаковае дагаворна-прававую базу ў розных сферах.
Гэта першы візіт на вышэйшым узроўні ў гісторыі двухбаковых адносін. Развіццё супрацоўніцтва з Ганай ажыццяўляецца ў рамках пастаўленай Прэзідэнтам Беларусі комплекснай задачы па наладжванні ўзаемавыгадных кантактаў з перспектыўнымі партнёрамі на Афрыканскім кантыненце.