Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
16.06.2026
Лукашэнка аб адносінах з Расіяй: нягледзячы на рознага кшталту гвалты, ідзем тым шляхам, які вызначылі
Беларусь і Расія, нягледзячы на рознага кшталту гвалты з боку, будуюць свае адносіны тым шляхам, які раней вызначылі. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
«Нягледзячы на рознага кшталту там гвалты і пэўныя воклічы, крыкі (як у нас, так і ў вас, асабліва за мяжой), мы ідзём тым шляхам, які з вамі вызначылі», — падкрэсліў беларускі лідар.
Ён адзначыў, што міністэрствы замежных спраў дзвюх краін ідуць у авангардзе гэтага працэсу. «Менавіта знешнепалітычныя ведамствы, нягледзячы на абвастрэнне той ці іншай сітуацыі, калі наперад часам вылучаюцца нашы абаронныя ведамствы. Або, як у Амерыцы называюць, ведамства вайны (у ЗША нядаўна Міністэрства абароны перайменавалі ў Міністэрства вайны. — Заўв. БЕЛТА), — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Але толькі ў тым плане, што мы заўсёды рыхтуемся да вайны, каб яе не было. А ў іх там Міністэрства вайны для таго, каб ваяваць кожны дзень. Не дай бог, канешне».
Прэзідэнт звярнуў увагу, што кіраўнікі МЗС Беларусі і Расіі рэгулярна, як мінімум два разы на год, праводзяць мерапрыемствы ў двухбаковым фармаце. І гэта акрамя сустрэч у рамках міжнародных мерапрыемстваў.«Мы ж толькі што ў Казані бачыліся. Якраз на АДКБ», — заўважыў Сяргей Лаўроў.
Аляксандр Лукашэнка працягнуў: «Ведаю, што міністр (замежных спраў Беларусі. — Заўв. БЕЛТА) часта тэлефануе вам. Ён мне дакладвае пра гэта. Вельмі добра, што ў нас такія добрыя адносіны».
Беларускі лідар адзначыў, што яму вельмі прыемна сустрэцца з Сяргеем Лаўровым і ён чакаў гэтай сустрэчы. «Хацелася б падзяліцца з вамі меркаваннямі, уражаннямі па ўсім спектры міжнароднай абстаноўкі. Не таму, што мы глабальная краіна, як Расія або Кітай, і будзем удзельнічаць у вырашэнні нейкіх праблем, але, тым не менш, хацелася б ведаць, у якім кірунку дзейнічаць і развіваць нашу знешнюю палітыку. І вы, як чалавек вопытны, мне параіць можаце штосьці», — сказаў кіраўнік дзяржавы.
«Вы мне ліслівіце», — заўважыў на гэта Сяргей Лаўроў.
«Не, што вы. У вас, зыходзячы з таго маштабу, які займае Расія ў міжнародным становішчы… Таму я чакаю больш такой канкрэтнай і шырокай інфармацыі, як у нас звычайна бывае — мы ніколі не хавалі адзін ад аднаго нічога за доўгія гады нашага супрацоўніцтва», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка ў прыватнасці заявіў пра жаданне абмеркаваць сітуацыю ў інтэграцыйных праектах, уключаючы АДКБ, ЕАЭС, СНД, ШАС — тое, як расійскаму боку і Сяргею Лаўрову асабіста бачыцца гэтае развіццё.
Прэзідэнт таксама згадаў яшчэ адну міжнародную тэму дня: «Сямёрка» (ці як яе тут, не ведаю, называць) сабралася».
«Яны, праўда, сябе «Вялікая сямёрка» называюць. Вялікая Брытанія, «Вялікая сямёрка»…» — адзначыў кіраўнік МЗС Расіі.
«Вядома, вядома. Усе вялікія сабраліся. Таму нам, хочаш — не хочаш, трэба звяртаць на гэта ўвагу», — заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Ён таксама звярнуў увагу на вельмі вялікую дынаміку па шэрагу пытанняў міжнароднай праблематыкі: «І канфлікты, якія сёння існуюць, — як яны ўспрымаюцца. Таму ёсць пра што пагаварыць. І добра, што вы прыехалі да нас з рабочым візітам».
У сваю чаргу Сяргей Лаўроў адзначыў, што яму таксама вельмі прыемна па запрашэнні Аляксандра Лукашэнкі сустракацца з кіраўніком беларускай дзяржавы. Ён расказаў, што яшчэ напярэдадні была магчымасць абмеркаваць розныя пытанні з беларускім калегам — міністрам замежных спраў Максімам Рыжанковым, і ў рамках рабочага візіту гэтая работа будзе працягнута.
«Пачалі ўчора ўжо. Сам-насам падрабязна пагаварылі па далікатных пытаннях. Зараз дакладзём пра тое, якія ў нас узнікаюць думкі. І я, канешне, буду гатовы выкласці нашы ацэнкі апошніх падзей, у тым ліку ў сувязі з падрыхтоўкай да гэтай «сямёркі» ў сувязі з ініцыятывай Брытаніі, Францыі, Германіі — яны там ультыматум з пяці пунктаў (выставілі. — Заўв. БЕЛТА), паслы прыходзілі, уручылі нам свае пажаданні. Увогуле, ёсць пра што пагаварыць, і што непасрэдна датычыцца Саюзнай дзяржавы», — сказаў Сяргей Лаўроў.