Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Аб пенсійных гарантыях для шматдзетных маці нагадалі ў Мінпрацы

05.08.2026

Аб пенсійных гарантыях для шматдзетных маці нагадалі ў Мінпрацы

Пра пенсійныя гарантыі для шматдзетных маці распавялі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

Шматдзетным маці, якія нарадзілі пяць і больш дзяцей і выхавалі іх да 8-гадовага ўзросту, прадастаўлена права на працоўную пенсію па ўзросце са зніжэннем агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту на пяць гадоў. Пры гэтым устаноўлены паніжаныя патрабаванні да стажу працы. Патрабуецца пяць гадоў працы з уплатай абавязковых страхавых узносаў (страхавы стаж) і 15 гадоў агульнага стажу (з улікам страхавога).

Незалежна ад узросту пенсія па ўзросце прызначаецца шматдзетным маці, якія нарадзілі пяць і больш дзяцей і выхавалі іх да 16 гадоў, пры стажы працы на сельгаспрадпрыемстве ў вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі не менш як 10 гадоў (без заліку ў стаж часу догляду за дзецьмі).

Шматдзетным маці, якія нарадзілі чатырох дзяцей і выхавалі іх да 8-гадовага ўзросту, працоўная пенсія па ўзросце прызначаецца па дасягненні імі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту пры паніжаным страхавым стажы (5 гадоў) і пры наяўнасці 20 гадоў агульнага стажу (з улікам страхавога).

У агульны стаж разам з перыядамі працы залічваюцца перыяды догляду за дзецьмі ва ўзросце да трох гадоў агульнай працягласцю не больш за 12 гадоў.

У міністэрстве таксама нагадалі асноўныя ўмовы для пенсіі па ўзросце. Для мужчын агульны стаж працы павінен складаць не менш за 25 гадоў, для жанчын — не менш за 20-ці. Пенсійны ўзрост у Беларусі для мужчын — 63 гады, жанчын — 58 гадоў. Страхавы стаж пры гэтым павінен быць не менш за 20 гадоў.