Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
14.08.2026
Звання "Ганаровы грамадзянін Докшыцкага раёна" ўдастоены Фёдар Палачанін і Мікалай Маскалёнак
Звання «Ганаровы грамадзянін Докшыцкага раёна» ўдастоены Фёдар Палачанін і Мікалай Маскалёнак
Фёдар Антонавіч — ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат рэспубліканскіх і абласных прэмій у галіне літаратуры. У 2025 годзе стаў пераможцам III Міжнароднага драматургічнага конкурсу гісторыка-патрыятычных п’ес “З любоўю да Айчыны”.Усю сваю працоўную дзейнасць прысвяціў Докшыцкаму раёну. Трыццаць гадоў адпрацаваў у аддзеле адукацыі, прайшоў шлях ад метадыста да намесніка начальніка аддзела. Аўтар 37 п’ес, 12 кінасцэнарыяў, 10 літаратурна-музычных кампазіцый, 23 кніг. З вялікай цеплынёй, сардэчнасцю, прастатой піша ён пра сваю малую радзіму, пра нашых землякоў. Асноўныя тэмы творчасці – духоўнасць і патрыятызм.Мікалай Антонавіч сорак чатыры гады адпрацаваў у ААТ «Таргуны». Дзесяць разоў быў удзельнікам рэспубліканскіх і абласных Дажынак. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Кастрычніцкай рэвалюцыі, ордэнам Пашаны. Неаднаразова станавіўся пераможцам сацыялістычнага спаборніцтва. Добрасумленная праца і адказнае стаўленне да справы Мікалая Маскалёнка адзначаны Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта і Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў.