Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У рамках рабочага візіту спікер парламента Ігар Сергяенка наведаў спецыяльную школу-інтэрнат, сярэднюю школу і дзіцячы садок у г.п. Бягомль

30.05.2025

У рамках рабочага візіту спікер парламента Ігар Сергяенка наведаў спецыяльную школу-інтэрнат, сярэднюю школу і дзіцячы садок у г.п. Бягомль

У рамках рабочага візіту ў Докшыцкі раён Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка наведаў Бягомльскую спецыяльную школу-інтэрнат..

Пагутарыў з педагогамі і навучэнцамі, пацікавіўся, як ва ўстанове арганізаваны адукацыйны працэс.

"Дзяржавай аказваецца сур'ёзная падтрымка дзецям, якія з-за розных прычын трапілі ў цяжкае сацыяльнае становішча. Для іх створаны добрыя ўмовы, яны акружаны клопатам і ўвагай. На належным узроўні арганізаваны навучальны і працоўны працэс. Дзеці актыўныя, жыццярадасныя", - адзначыў Ігар Сергяенка.

Старшыня Палаты прадстаўнікоў прыехаў не з пустымі рукамі: падарыў установе неабходныя ў летні сезон інструменты для пакосу травы.

Даведачна. Ва ўстанове пражывае 81 выхаванец (63 дзіцяці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, 18 дзяцей вучыцца па заяве бацькоў), з іх 23 — дзеці-інваліды. Усе выхаванцы забяспечаны пяціразовым харчаваннем і навучальнымі дапаможнікамі.

У Бягомлі Старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка таксама наведаў сярэднюю школу ім. С. С. Манковіча і дзіцячы садок.

Дырэктар школы Пётр Гігель азнаёміў спікера Палаты прадстаўнікоў з умовамі навучання дзяцей. Ігару Сергяенку таксама паказалі нядаўна створаны школьны музей, прысвечаны вайне ў Афганістане.

"Умовы фактычна ідэальныя", — так ацаніў Ігар Сергяенка Бягомльскі дзіцячы садок.

У дзіцячым садку функцыянуе 7 груп. Тут ёсць усё неабходнае для забеспячэння рознабаковага развіцця асобы выхаванца ў адпаведнасці з яго ўзроставымі і індывідуальнымі магчымасцямі, здольнасцямі і запатрабаваннямі.

"Бываючы ў Докшыцкім раёне і наведваючы розныя аб'екты, адзначу, што гэты рэгіён з'яўляецца прыкладам для іншых раёнаў Віцебскай вобласці ў плане арганізацыі работы і парадку, у тым ліку і ў сферы сельскай гаспадаркі," - падкрэсліў Ігар Сергяенка.

"Дзеці - наша будучыня", - такой думкай падзяліўся Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ігар Сергяенка напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, наведваючы Докшыцкі раён.

"Сістэма абароны правоў дзяцей у нашай краіне выбудавана на належным узроўні. У цэлым пытанням дзяцінства і мацярынства ўдзяляецца першарадная ўвага.

Самае страшнае, калі бываеш у розных кропках свету, чытаеш прэсу, даведаешся, што дзеці гінуць у выніку ваенных канфліктаў. Напрыклад, толькі ў Сектары Газа з пачатку ваенных дзеянняў загінула 16,5 тысячы дзяцей, не гаворачы аб тым, што ў многіх раёнах краін свету дзеці не даядаюць, у іх няма магчымасці атрымаць якасную адукацыю. Таму ў Беларусі ахова дзяцінства - адзін з прыярытэтных напрамкаў дзейнасці дзяржавы," - падкрэсліў Ігар Сергяенка.

dokshitsy.by