Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
01.01.2026
Паважаныя жыхары і госці Докшыцкага раёна!
Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Новым 2026 годам!
Новы год - самае добрае і ўсімі любімае свята чараўніцтва, цудоўнага абнаўлення ранейшага жыцця, час новых надзей і паспяховых здзяйсненняў задуманага. Ён аб'ядноўвае нас у любові да родных і блізкіх, да краіны, у якой мы жывем і працуем, да сваёй малой радзімы. Гэта час, калі ўсе мы ўспамінаем самыя яркія падзеі года адыходзячага і загадваем жаданні.
Для кожнага з нас 2025 год быў асаблівы. Кожнаму дарагi чымсьці сваім.
Верым, што ў 2026 годзе мы разам зможам паспяхова вырашаць самыя смелыя і самыя сур'ёзныя задачы, будзем талерантныя і памяркоўныя адзін да аднаго.
Няхай у новым годзе спраўдзяцца ўсе вашы мары і самыя запаветныя жаданні! Няхай у вашых дамах заўсёды будуць душэўны спакой і дастатак, згода і мір! Няхай Новы год прынясе вам дабрабыт, зберажэ ад узрушэнняў і нягод, захавае і прымножыць усё добрае, што дасягнута вамі!
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя і аптымізму, удачы і шчасця, новых поспехаў і значных дасягненняў на карысць нашага раёна і на карысць усёй Беларусі!
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў