Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У школах Докшыцкага раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў

01.09.2026

У школах Докшыцкага раёна прайшлі ўрачыстыя лінейкі, прысвечаныя Дню ведаў

Свята ў СШ № 1 г. Докшыцы імя І.С. Палявога: час запушчаны!

Казачны захавальнік школьнага часу перадаў гадзіннік першакласнікам як сімвал пачатку шляху і выпускнікам як сімвал адказнасці і гатоўнасці ісці далей.

На лінейцы ў першай гарадской школе прысутнічалі намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палочаніна і начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Алена Куціц.

Аксана Палочаніна павіншавала навучэнцаў, педагогаў і бацькоў з пачаткам навучальнага года.  

– Кожны чакае ад новага навучальнага года высокіх вынікаў, таму ўсім жадаю ўдачы і поспехаў. Няхай для першакласнікаў школа стане другім домам, а выпускнікі прыкладуць максімум намаганняў для таго, каб дасягнуць усіх пастаўленых мэт. Выказваю падзяку ўсяму школьнаму калектыву за падрыхтоўку да новага навучальнага года. Сапраўды, зроблена вельмі шмат для таго, каб знаходжанне дзяцей ва ўстанове было камфортным. Дзякуй выдатным педагогам, якія працуюць тут, за дасягненні ў вучэбна-выхаваўчым працэсе. Жадаю ўсім не спыняцца на дасягнутым і ісці толькі наперад, – сказала Аксана Эдуардаўна.

Па традыцыі першакласнікам уручаны кнігі «Беларусь – наша Радзіма» – падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі. А таксама віншавальныя паштоўкі з Днём ведаў ад старшыні абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрыя Дзямідава.

На лінейцы была прадстаўлена новая дырэктарка школы – Алена Паляніна, якая шчыра павіншавала прысутных з новым навучальным годам.  

Права даць першы званок 2026/2027 навучальнага года было прадастаўлена вучню 11 класа Антону Трахініну і вучаніцы 1 класа Міланні Азерскай.