Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У раёне пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Сяргея Абірала прайшоў дзень Тумілавіцкага сельсавета

25.08.2026

У раёне пад кіраўніцтвам старшыні райвыканкама Сяргея Абірала прайшоў дзень Тумілавіцкага сельсавета

У населеных пунктах арганізаваны прыёмы грамадзян.

Сельскія жыхары звярнуліся да прадстаўнікоў улады з пытаннямі рознага характару:

- асартымент і якасць тавараў у аўтамагазінах;

- прыватызацыя жылля;

- дапамога ва ўборцы прысядзібных участкаў;

- рамонт агароджы на могілках;

- падсыпка вуліц у вёсках;

- укладка асфальту ў в. Ветэра;

- абкошванне зямельных участкаў агульнага карыстання;

- добраўпарадкаванне вадаёма і інш.

На выніковым пасяджэнні старшыня Тумілавіцкага сельскага Савета дэпутатаў Сяргей Хілько праінфармаваў аб тым, як вырашаюцца пытанні жыццезабеспячэння насельніцтва і навядзення парадку на зямлі.

– Забеспячэнне аддаленых вёсак прадуктамі – задача сацыяльная. Калі ў жыхароў узнікаюць прэтэнзіі да асартыменту або якасці тавараў у аўталаўках, гэтыя пытанні павінна вырашаць кіраўніцтва філіяла аблспажыўтаварыства, – адзначыў кіраўнік раёна Сяргей Абірала. – За выкананнем санітарных нормаў і тэрмінаў прыдатнасці сочыць санітарная служба.

Яшчэ адзін важны акцэнт дня сельсавета – навядзенне парадку на зямлі. Тут галоўнымі дзеючымі асобамі з'яўляюцца спецыялісты землеўпарадкавальнай службы і інспекцыя прыродных рэсурсаў.