Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У раёне пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч і з удзелам старшыні райвыканкама Сяргея Абірала прайшоў дзень Параф'янаўскага сельсавета

11.08.2026

У раёне пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч і з удзелам старшыні райвыканкама Сяргея Абірала прайшоў дзень Параф'янаўскага сельсавета

У населеных пунктах былі арганізаваны прыёмы грамадзян.

Што хвалявала вяскоўцаў?

- Водазабеспячэнне ў в. Целяшы і аг. Параф'янава;

- добраўпарадкаванне аўтастаянкі ў двары на вул. Маладзёжнай у аграгарадку;

- тампанаж калодзежа ў в. Струкі; - навядзенне парадку каля пустуючага дома ў в. Грынеўшчына;

- асфальтаванне пад'езда да в. Лібораўшчына;

- падзяка за медыцынскае абслугоўванне ўрачу Людміле Зорычус, а таксама работнікам культуры і газавай службы.

На выніковым пасяджэнні ў цэнтры ўвагі стаялі пытанні навядзення парадку на зямлі.

Сяргей Абірала, старшыня райвыканкама:

- Параф'янаўскі сельсавет мае велізарны патэнцыял. Галоўнае — не зніжаць тэмпаў, дзейнічаць па-гаспадарску і памятаць, што парадак на зямлі пачынаецца з рашэння кожнага кіраўніка.