Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
21.08.2020
У КУП «Докшыцкі» намалацілі першую тысячу
Імя Сяргея Зевалiча не толькі ў КУП «Докшыцкі», але і ў раёне з'яўляецца сінонімам да слоў працавітасць, сумленнасць, адказнасць, прафесіяналізм. Гэты энергічны, па-юнацку лёгкі і спрытны ў рухах чалавек з'яўляецца сапраўдным гаспадаром на сваёй зямлі. З якімі цяжкасцямі ні даводзілася сутыкацца за амаль тры дзесяткі гадоў працы ў сельгаспрадпрыемстве, а іх хапала і хапае цяпер, не звярнуў з абранага яшчэ ў маленстве шляху, не кінуўся шукаць ні больш лёгкага хлеба, ні больш доўгага рубля. «На Зевалiчы гаспадарка трымаецца», - часта казаў былы дырэктар КУП «Докшыцкі» Аляксей Асаёнак, і той самай думкі прытрымліваецца цяперашні кіраўнік Эдуард Пачкоўскі.
Узнагароджанне экіпажа ў складзе старшага камбайнера Сяргея Зевалiча і яго стараннага памочніка камбайнёра Сяргея Зязюлi - урачыстасць асаблівая па той прычыне, што гэта наогул першы тысячны намалот у гаспадарцы.
- Колькі працую, не памятаю, каб хтосці з нашых механізатараў дасягнуў такога поспеху, - загараюцца агеньчыкі ў вачах Сяргея Мікалаевіча.
З такой жа радасцю павіншавалі слаўны экіпаж старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК Васіль Васюковіч, начальнік аддзела арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Уладзімір Петрушэнка, ўручылі механізатарам ганаровыя граматы і салідныя грашовыя прэміі.
Толькі адгучалі цёплыя словы падзякі і пажаданняў новых перамог, як камбайнеры хуценька занялі свае месцы і прыступілі да звыклай хлебаробнай справы. Урачыстасць урачыстасцю, а яшчэ шмат працы наперадзе.
Алена Несцяронак.
Фота аўтара.
http://www.dokshitsy.by/2020/08/pervuyu-tysyachu/