Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У ККЗ "Іскра" прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры

09.10.2026

У ККЗ "Іскра" прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае Дню работнікаў культуры

На свяце прысутнічалі ганаровыя госці: старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Каляга і начальнік аддзела культуры райвыканкама Вольга Сушко.

— Культура — галіна творчая, і таму сюды прыходзяць на працу, як на свята. Але тым не менш вы - людзі асаблівыя, таму што часам робіце тое, чаго не можа зрабіць ні адзін работнік, нават вельмі сур'ёзных прафесій. А самае галоўнае - вам удаецца зарадзіць усіх навокал добрым настроем, — адзначыла ў сваім віншаванні Валянціна Юр'еўна і ўручыла ўзнагароды.

Яркая частка праграмы - святочная пераклічка. Зала выкупала ў авацыях майстроў Дома рамёстваў, настаўнікаў школ мастацтваў, бібліятэкараў, работнікаў музеяў і клубных сістэм, гукарэжысёраў і тэхнічны персанал.

Дзякуй за ваш талент, адданасць справе і бясконцы агонь творчасці!

Адным з самых інтрыгуючых момантаў свята стала ўручэнне штогадовай прэміі «Іскра».

Уладальнікаў вызначылі ў 8 намінацыях:

"Трыумф мастацтва",

"Майстар культурных спраў" ,

"Мудрае. Добрае. Вечнае!",

"Надзея і апора",

"Захоўваючы сувязь часоў",

"Праца клапотная, але прыемная",

"Шматгранны талент" і

"Прарыў года".

На ўрачыстым мерапрыемстве старшыня раённай арганізацыі галіновага прафсаюза Вольга Кругляніна уручыла Граматы Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму.

Шэрагі работнікаў культуры, у тым ліку прафсаюза, папоўніліся. Упершыню ў члены прафсаюза ўступіў Сяргей Каралевіч, якому быў уручаны прафсаюзны білет.