Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У Докшыцкім раёне пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч і з удзелам старшыні райвыканкама Сяргея Абірала прайшоў дзень Бягомльскага сельсавета

26.05.2026

У Докшыцкім раёне пад кіраўніцтвам старшыні раённага Савета дэпутатаў Валянціны Рандарэвіч і з удзелам старшыні райвыканкама Сяргея Абірала прайшоў дзень Бягомльскага сельсавета

Ва ўсіх населеных пунктах сельсавета былі арганізаваны прыёмы грамадзян па хвалюючых пытаннях.

Жыхарка дома №15 на вуліцы Савецкай у Бягомлі звярнулася да кіраўніка раёна з просьбай заасфальтаваць дваровую тэрыторыю.

Таксама паступілі пытанні, якія тычацца прывядзення ў парадак дарогі ў в. Маргавіца, падтаплення дома № 8 на вуліцы Барысаўскай у Бягомлі.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч выслухала просьбы жыхароў в. Воўча. Вяскоўцы закранулі пытанні ачысткі студні, паляпшэння асартыменту тавараў у аўтакраме і добраўпарадкавання могілак.

Таксама агучаныя і ўзятыя на кантроль:

асфальтаванне вулічна-дарожнай сеткі, выдаленне аварыйных дрэў, вулічнае асвятленне, стан кантэйнерных пляцовак, адсутнасць мабільнай сувязі, абкошванне пустых зямельных участкаў і іншыя пытанні.

Жыхары адзначылі належнае паштовае і медыцынскае абслугоўванне насельніцтва, падзякавалі работнікам ДРБУ-180 за своечасовую расчыстку і падсыпку дарог у зімовы перыяд.