Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
13.09.2021
У Докшыцкай ЦРБ сустрэлі маладое папаўненне
У Докшыцкай ЦРБ - новыя маладыя кадры. Пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта прыступілі да самастойнай практыкi гінеколаг Аляксандра Купрэвіч, педыятры Дзмітрый Сачына і Аляксандр Хадаровіч.
Усе трое мясцовыя. У выпускным класе перад выбарам прафесіі не стаялі, так як аб лячэбнай справе марылі даўно. І не расчараваліся.
Аляксандра:
- Нас прадставілі калектыву на пяціхвілінцы. Прагучалі цёплыя словы і добрыя пажаданні.
Рада працаваць у родным горадзе, дапамагаць зямлячкам. Народ у нас прыязны, лёгка знайсці агульную мову. Нядрэнна пры такіх умовах набірацца вопыту.
Вяду прыём у жаночай кансультацыі. З пацыенткамі, можна сказаць, сябруем. А ўсё ж больш падабаецца акушэрства. Спадзяюся, у будучыні выпадзе шанец перайсці ў радзільны дом.
Дзмітрый:
- У педыятрычным аддзяленні стацыянара, дзе я працую, чатыры палаты на сем месцаў. Здаецца, пацыентаў няшмат, але з іх не зводзяць вачэй. Самае цяжкае - разгаварыць дзіця, атрымаць інфармацыю, каб дакладна вызначыць месца болю і ўсталяваць дыягназ. З бацькамі лягчэй мець зносіны. Безадмоўна дапамагаюць больш дасведчаныя калегі, у прыватнасці, раённы ўрач-педыятр Іна Кучыц. Дзякуй ім за падтрымку.
Аляксандр:
- А мяне накіравалі ў дзіцячую кансультацыю. На прыём аднаго пацыента адводзіцца 15 хвілін. За гэты час неабходна размясціць да сабе, правесці агляд, прызначыць лячэнне або накіраваць да іншага спецыяліста. На лекара кладзецца вялікая адказнасць: не памыліцца.
Заўсёды магу звярнуцца за радай да свайго старэйшага брата Паўла - ён працуе ў паліклініцы ўчастковым тэрапеўтам. Наш дзядуля задаволены, што мы сталі медыкамі. «Доктар не знікне», - любіць паўтараць ён. А бабуля непакоіцца - і за нас, і за нашых пацыентаў. «Галоўнае, каб усе былі здаровымі! » - кажа яна. Тут не запярэчыць.
Акрамя лекараў, сваё першае працоўнае месца атрымалі ў бальніцы дзве медсястры - выпускніцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.
Ніна Круковiч