Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
02.06.2021
У Докшыцах дзятва сустракала лета
Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей у райцэнтры адбылося свята «Добры дзень, лета рознакаляровае!» на беразе гарадскога возера.
Асаблівасцю мерапрыемства стала ўшанаванне маці пецярых дзяцей Вікторыі Ціманоўскай з Докшыц, якой старшыня райвыканкама Алег Кавалёнак уручыў высокую ўзнагароду - ордэн Маці. Да віншаванняў далучылася і старшыня раённага Савета дэпутатаў, кіраўнік раённага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Валянціна Рандарэвiч.
Гучнымі апладысментамі сустрэлі прысутныя пераможцаў раённага агляду-конкурсу дзіцячай вакальнага творчасці «Вясковы жаваранак», якім дыпломы і падарункі ўручыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Сушко. Пасля зорнай хвіліны юныя таленты прынялі ўдзел у святочным канцэрце. У ім таксама выступілі дзіцячыя творчыя калектывы Докшыцкай ДШМ, ГЦК і раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Пакуль артысты рыхтаваліся да свайго выхаду на сцэну, культработнікі займалі малых сюжэтна-гульнявой праграмай з энергічнымі танцамі, пазітыўнымі конкурсамі, жартоўнымі забавамі.
Весела і актыўна дзеці праводзілі час у парку «Заазёрны». На разнастайных гульнявых пляцоўках кожны знайшоў занятак па душы: гулялі ў шашкі, рабілі паветранага змея і інш. Многія смельчакі пакаралі маршруты «Вяровачнага гарадка». Вялікай папулярнасцю карысталіся вулічныя кафэ. На пляцоўцы бяспекі разам з супрацоўнікамі РАНС можна было наглядна навучыцца карыстацца вогнетушыцелем. Паскакаць у класічныя «класікі» або згуляць у сучасны «твістэр» прапаноўвалі актывісты РК ГА «БРСМ». Акрамя гэтага, яны запрашалі ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у акцыі «Сімвалы маёй краіны».
Яўгенiя Малевіч
Фота аўтара
https://www.dokshitsy.by/2021/06/detvora-vstrechala-leto/