Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Сёння выпускнікі Докшыцкага раёна здаюць свой першы цэнтралізаваны іспыт па прадмеце на выбар

26.05.2026

Сёння выпускнікі Докшыцкага раёна здаюць свой першы цэнтралізаваны іспыт па прадмеце на выбар

Выпрабаванні праходзяць на базе СШ №1 г. Докшыцы ім. І.С. Палявога.

Як паведаміла старшыня арганізацыйнай камісіі Алена Камінская, дырэктар СШ №2 г. Докшыцы ім. У.Ф. Крышталевіч, усяго сёлета ЦЭ здаюць 86 выпускнікоў.

– Самы папулярны прадмет у докшыцкіх адзінаццацікласнікаў - матэматыка: яе здаюць 40 чалавек. Грамадазнаўства выбралі 28 вучняў, гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі - 6, англійскую мову - 4, па тры чалавекі здаюць хімію і біялогію, два - фізіку.

29 траўня стартуе цэнтралізаваны іспыт па рускай ці беларускай мовах (на выбар). Для іх здачы выпускнікі нашага раёна падзяліліся пароўну: па 43 чалавекі выбралі адзін і іншы прадмет.

Для вучняў іншых школ арганізаваны падвоз. У пункце ЦЭ створаны бяспечныя ўмовы. Працуе буфет.