Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
21.05.2021
Сустрэча з навабранцамі прайшла ў Докшыцах
У краіне завяршаецца вяснавая прызыўная кампанія. У гэтым годзе для праходжання тэрміновай ваеннай службы плануецца адправіць каля 10 тысяч чалавек. У іх ліку і 27 навабранцаў з Докшыччыны. Па традыцыі іх запрасілі на мерапрыемства, прысвечанае Дню прызыўніка, дзе ўрачыста ўручылі позвы на службу.
З канцэртнай залы Докшыцкай ДШМ даносяцца гукі мелодыі маршу «Развітанне славянкі». У зале - навабранцы. Зусім яшчэ хлапчукі! Некаторыя нават бянтэжацца пад прыцэлам фотаапарата, але большасць сур'ёзныя і задуменныя. Зразумела: ідуць вучыцца абараняць Радзіму, а для гэтага патрэбна сіла духу і вытрымка.
- Для многіх з вас гэты год ці паўтара будуць не проста службай, а працай над сабой, сваімі звычкамі, - сказаў навабранцам ваенны камісар раёна Віталь Леснiчэнка. - Тыя з прызыўнікоў, хто хоча звязаць сваю будучыню з арміяй, павінен усвядоміць, што ён не проста аддае доўг Радзіме, а служыць, каб не дапусціць ваеннага канфлікту. Вы павінны памятаць, што суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць, абараняць якія прыносіць прысягу салдат, - гэта вашы родныя і блізкія, родны дом, родная зямля. Ад імя навабранцаў на імпрэзе выступіў Аляксей Уладзіміраў. Добрай службы пажадалі будучым салдатам начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Вольга Сушко і метадыст па працы з моладдзю Таццяна Лукуша.
Праніклівыя словы адрасаваў юнакам настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Георгій Мялешка, які ўспомніў, як некалі сам служыў у Савецкай Арміі. І зараз, гартаючы час ад часу армейскі альбом, ён успамінае сяброў і марыць зноў скокнуць з парашутам або адправіцца ў марш-кідок. Айцец Георгій пажадаў юнакам сілы духу і веры.
Асаблівая настрой удзельнікаў урачыстасці падтрымалі канцэртныя нумары артыстаў ГЦК і Докшыцкай ДШМ.
Адпраўка на службу ў войскі працягнецца да 31 мая.
Яўгенiя Малевіч. Фота аўтара.