Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
07.01.2026
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Раством Хрыстовым
Паважаныя жыхары Докшыцкага раёна! Прыміце самыя цёплыя віншаванні з нагоды светлага Раства Хрыстова!
Гэтае свята прыносіць надзею і ўмацоўвае веру ў лепшую будучыню. Яно сімвалізуе ўрачыстасць сапраўднай духоўнасці і чалавекалюбства, праслаўляе высакародныя ідэалы гуманізму і міласэрнасці.
Для многіх людзей Божае Нараджэнне дапамагае далучацца да вечных каштоўнасцяў. Яно цудоўным чынам аб'ядноўвае родных і блізкіх у добрых справах выхавання маладога пакалення. Кожны чалавек менавіта ў сям'і спазнае шчаслівае і незабыўнае адчуванне цяпла і клопату, менавіта сям'я вучыць працаваць, тварыць і з упэўненасцю глядзець у будучыню.
Хай калядныя дні падораць вам святло высокай духоўнасці, прынясуць добры настрой і выдатныя ўспаміны. Хай сэрцы напаўняюцца жыццёвай сілай. Няхай дастатак і дабрабыт, давер і разуменне паселяцца ў кожным доме.
Жадаем усім моцнага здароўя, аптымізму і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў