Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём работнікаў сацыяльнай абароны

05.01.2026

Кіраўніцтва Докшыцкага раёна віншуе з Днём работнікаў сацыяльнай абароны

Паважаныя работнікі і ветэраны сацыяльнай абароны!

Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў сацыяльнай абароны!

Сацыяльнае абслугоўванне і занятасць насельніцтва, дзяржаўная падтрымка сем'яў з дзецьмі, пенсійнае забеспячэнне, папулярызацыя сямейных каштоўнасцяў — гэта далёка не поўны пералік задач, што выконваюцца службай сацыяльнай абароны.

Ваша добрасумленная і самаадданая праца, пачуццё адказнасці, уменне суперажываць – захоўваюць веру ў ідэалы дабра і справядлівасці, гуляюць значную ролю ў захаванні стабільнасці ў грамадстве і сувязі пакаленняў.

Выказваем асаблівую падзяку ветэранам галіны, чый вопыт і вернасць справе сталі трывалай асновай слаўных традыцый і прыкладам для маладога пакалення.

Жадаем вам і вашым сем'ям моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, невычэрпнай энергіі і аптымізму, веры ў сваю справу і ў людзей, якім вы дорыце ўвагу і клопат!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў