Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
07.08.2026
Ратавальнікі ліквідуюць наступствы непагадзі ў Докшыцкім раёне
У Докшыцкім раёне ратавальнікі выязджалі на распілоўку і ўборку паваленых дрэў у Бягомльскі, Крыпульскі, Бярэзінскі і Докшыцкі сельсаветы.
Паводле прагнозу Белгідрамета, у бліжэйшыя дні на большай тэрыторыі краіны чакаюцца навальніцы, моцны вецер, ліўні і град.
Плануйце свой адпачынак і паездкі з улікам прагнозу надвор'я.
Не рызыкуйце і па магчымасці адмоўцеся ад адпачынку на прыродзе. Самае бяспечнае месца ў непагадзь – дома.
Зачыніце вокны і форткі, прыбярыце прадметы, якія можа сарваць ветрам.
Падчас навальніцы адключыце электрапрыборы ад сеткі.
Калі вы апынуліся на вуліцы, пазбягайце дрэў, рэкламных канструкцый, ліній электраперадач, прыпыначных павільёнаў і іншых аб'ектаў, якія могуць быць пашкоджаны ветрам.
Не падыходзьце да вадаёмаў і не знаходзьцеся ў вадзе падчас навальніцы.
Калі вы за рулём аўтамабіля падчас моцнага ліўню або граду, спыніцеся ў бяспечным месцы, не працягвайце рух пры абмежаванай бачнасці.
Тэлефоны МНС 101 і 112.