Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
02.06.2021
Работнікі Бягомльскага лясгаса заваявалі прызавыя месцы ў галіновых конкурсах
У першым абласным конкурсе-пленэры майстроў разьбы па дрэве «Лясная магія», які праходзіў у Шуміліна прыняў удзел аператар аўтаматычнага лесасартавання Бягомльскага лясгаса Мікіта Яцкевіч. Яго праца - німфа Дрыяда - была адзначана трэцім месцам.
Практычна за суткі 11 разьбяроў-аматараў з лясгасаў вобласці ў рэжыме анлайн прадэманстравалі, як умелыя рукі і фантазія могуць зрабіць са звычайнага кавалка драўніны неверагодныя і ўнікальныя скульптуры.
- Захацелася зрабіць нешта незвычайнае, з вобласці фэнтэзі, таму і вырашыў, што гэта будзе німфа, - кажа Мікіта. - Працаваў прыкладна каля дзевяці гадзін і, здаецца, выйшла нядрэнна. Вельмі прыемна было атрымаць у якасці падарунка цыркулярную пілу, якая абавязкова спатрэбіцца ў рабоце.
Дарэчы, скульптуры ўсіх удзельнікаў конкурсу засталіся ў Шуміліна. Увосень яны ўпрыгожаць гарадскі парк на абласных «Дажынках».
Кіроўца па вывазцы лесу Бягомльскага лясгаса Дзяніс Квяцінскі заняў другое месца ў конкурсе аператараў гідраманіпулятараў на базе аўтамабіляў МАЗ. Спаборніцтвы прайшлі на тэрыторыі «Мінск-Арэна» і былі арганізаваны ў рамках 19-й Міжнароднай спецыялізаванай выставы тэхнікі і тэхналогій лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці «Лесдрэўтэх-2021».
- З дапамогай тэхнікі неабходна было скласці вежу з драўляных калодак, прычым розных памераў, - распавёў Дзяніс. - Мне не хапіла ўсяго трох секунд, каб стаць першым. Але і тое, што апынуўся на другой прыступцы, таксама вельмі добра, бо ўпершыню давялося ўдзельнічаць у конкурсах такога вялікага маштабу. Акрамя ўдзелу ў спаборніцтвах, быў час пазнаёміцца з паркам лесанарыхтоўчай і лесавознай тэхнікі, якая была прадстаўлена на выставе. Прызнацца, быў вельмі ўражаны.
З заслужанай узнагародай!
Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ
https://www.dokshitsy.by/2021/06/zavoevali-prizovye-mesta/