Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
04.02.2026
Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава праводзіць прыём грамадзян у Докшыцкім раёне
Сёння ў Докшыцкім раёне ў рамках адзінага дня прыёму грамадзян прыём праводзіць старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь восьмага склікання Наталля Качанава. На прыём папярэдне запісаліся жыхары не толькі Віцебскай вобласці, але і іншых абласцей краіны.
Тэматыка зваротаў шырокая: пытанні аховы здароўя, ЖКГ, жылля, рамонту храма і іншыя.
З калектыўнага звароту ад жыхароў аднаго з дамоў Мінска па пытанні паркоўкі і ўстаноўкі шлагбаўма ў двары шматкватэрнага дома стартаваў прыём грамадзян у Бягомльскім сельвыканкаме.
Наталля Іванаўна адзначыла, што пытанні патрабуюць аналізу сітуацыі на месцы, і даручыла прадстаўнікам Мінгарвыканкама ўжо сёння выехаць на месца для вывучэння агучаных пытанняў і іх аператыўнай ліквідацыі ў выпадку правамернасці.
Сярод тых, хто звярнуўся да спікера верхняй палаты Парламента зарэгістраваная ў Мiнску жыхарка Бягомля, якая агучыла пытанні добраўпарадкавання населенага пункта, аховы здароўя і закрыцця крамы спажывецкай кааперацыі.
Наталля Іванаўна адзначыла, што прадстаўнікам мясцовай улады неабходна больш шчыльна працаваць з мясцовым насельніцтвам, праводзіць сустрэчы, распавядаць пра справы і ініцыятывы.
Па пытанні арганізацыі гандлёвага абслугоўвання сітуацыю пракаментаваў старшыня райвыканкама Сяргей Абірала.
Тэма аховы здароўя гучала і падчас звароту яшчэ аднаго жыхара Бягомля.
Па ўсіх агучаных пытаннях дадзены тлумачэнні.
Жыхарка вёскі Ваўча наракае на адсутнасць магчымасці атрымаць кансультацыю ўрачоў некаторых вузкіх спецыялізацый.
Наталля Іванаўна паабяцала падрабязна вывучыць пытанне:
- Людзі павінны своечасова атрымліваць спецыялізаваную дапамогу. Як выхад для вёсак, дзе няма фельчарска-акушэрскіх пунктаў, арганізаваць абслугоўванне ў тым ліку перасоўным ФАПам, своечасова інфармуючы пра гэта насельніцтва.
На прыём да спікера Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай прыехалі жыхары суседняга Глыбоцкага раёна.
Адзін з тых, хто звярнуўся, прасіў садзейнічання ў падключэнні жылога дома ў Чачэлі да электрасетак. Другі зварот тычыцца жылля, пабудаванага з дзяржпадтрымкай.
Па жыллёвым пытанні звярнуўся да Наталлі Качанавай жыхар Бягомля.
Пытанне патрабуе вывучэння і прыняцця рашэння, у тым ліку і на заканадаўчым узроўні.
Старшыня райвыканкама Сяргей Абірала растлумачыў, што сітуацыя з домам у стадыі рашэння і знаходзіцца на кантролі ў выканкаме.