Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
05.01.2023
Першы нованароджаны новага года ў Докшыцкім раёне.
Першым дзіцем, якое з'явілася на свет у 2023 годзе ў Докшыцкім раёне, стала Ева Багданава з Крулеўшчыны. Дзяўчынка нарадзілася 1 студзеня ў 21.00 вагой 4 кілаграмы і ростам 56 сантыметраў.
Павіншавалі бацькоў з гэтай падзеяй і ўручылі падарункі член прэзідыума раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні райвыканкама, член раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" Аксана Палачаніна і галоўны спецыяліст райвыканкама, член раённай арганізацыі ГА "Беларускі саюз жанчын" Наталля Гамановіч. Да найлепшых пажаданняў далучыліся медработнікі на чале з галоўным урачом Сяргеем Кубарам і прадстаўнікі Варапаеўскай дыстанцыі шляху, дзе працуе тата нованароджанай.
У Аляксандра і Наталлі Багданавых гэта другое дзіця, старэйшаму Вадзіму тры гады. У Крулеўшчыне, на сваёй малой радзіме, яны купілі і ўладкавалі дом. Шчаслівага жыцця, Ева, у цудоўнай сям'і!
https://www.dokshitsy.by/2023/01/pervyj-novorozhdennyj-novogo-goda/