Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Новы курс на развіццё ўзяла Докшыцкая ПМК-52

10.08.2020

Новы курс на развіццё ўзяла Докшыцкая ПМК-52

Галоўнай арганізацыяй, якая прадстаўляе будаўнічую галіну ў раёне на працягу больш за паўстагоддзя, з'яўляецца ПМК-52. На рахунку вядомага прадпрыемства значыцца шмат аб'ектаў, збудаваных не толькі ў нашым раёне, але і ў суседніх - Лепельскім, Пастаўскім, Глыбоцкім і іншых.

Школы, дзіцячыя сады, жывёлагадоўчыя комплексы, жыллёвыя кааператывы, завод «Ветразь», аўтавакзалы ў Докшыцах і Бягомлі, ККЗ «Іскра», водна-аздараўленчы цэнтр, стаматалагічная паліклініка і іншыя сацыяльныя аб'екты ўзведзены нашымі будаўнікамі. На працягу амаль трыццаці гадоў арганізацыю ўзначальваў Канстанцін Раслевіч. У пачатку 2000-х ПМК-52 была прызнана лепшым будаўнічым прадпрыемствам і занесена на абласную Дошку гонару Віцебскага аблвыканкама. Цяпер арганізацыя перажывае нялёгкі перыяд, але хочацца верыць, што яна не толькі ўтрымаецца на плаву, але і здолее выйсці на новыя рубяжы свайго развіцця.

– Надзея, у першую чаргу, на кадравы патэнцыял, - адзначае намеснік дырэктара Канстанцін Раслевіч, які пасля дзесяцігадовага перапынку зноў вярнуўся ў родную для яго арганізацыю, каб паспрабаваць змяніць сітуацыю да лепшага. – Цяпер галоўная задача – нарошчванне аб'ёмаў работ, што, безумоўна, адразу будзе складана зрабіць з-за адсутнасці абаротных сродкаў. Таксама маюцца запазычанасці перад іншымі арганізацыямі. Спадзяемся, што сітуацыю ўдасца выправіць.

У верасні будзе ўведзены ў эксплуатацыю будуемы ў Бягомлі 40-кватэрны дом. Далей, магчыма, выйграем тэндэр на будаўніцтва яшчэ адной шматпавярхоўкі ў Докшыцах. Сёлета завяршаем рамонт першага паверха паліклінікі, у тым ліку, рэнтгенкабінета, рэгістратуры і стэрылізацыйнай лабараторыі, а ў наступным годзе прыступім да ўцяплення фасада будынка і яго мадэрнізацыі. Актывізуецца дзейнасць па аднаўленні падсобнай вытворчасці. У былыя часы яна прыносіла добры прыбытак, такiж ж, якi атрымлівала прадпрыемства ад выканання асноўных будаўніча-мантажных работ. Таму ўжо на днях запусцілі цэх па вытворчасці балконных рам з алюмінія.

Першыя такія камплекты будуць устаноўлены ў новай пяціпавярхоўцы ў Бягомлі. У бліжэйшай перспектыве - рабіць драўляныя вокны замест пластыкавых, выпускам якіх раней займалася арганізацыя. Для гэтага спатрэбіцца набыць спецыяльную лінію зрошчвання драўніны, а таксама некалькі новых станкоў.

Такім чынам, гатовую прадукцыю можна будзе выкарыстоўваць не толькі для сваіх патрэб, але і рэалізоўваць за межамі раёна.

Калектыў ПМК-52 - гэта 122 работніка, якія добрасумленна выконваюць свае абавязкі. Напярэдадні прафесійнага свята некаторыя з іх былі адзначаны ўзнагародамі рознага ўзроўню. Ганаровую грамату райвыканкама атрымаў Сяргей Шэлемаў, падзяку - Юрый Дук. Ганаровы Граматай КУППСП «Полацксельбуд» узнагароджаны Уладзімір Апарын. Падзякай гендырэктара КУППСП «Полацксельбуд» адзначаны Сяргей Парцянка, Ганаровай граматай камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Віцебскага аблвыканкама – Віталь Шарох. Таксама некаторым работнікам была ўручана грамата ПМК-52.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Крыніца: http://www.dokshitsy.by/2020/08/pmk-52/