Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
16.06.2026
На базе прадпрыемстваў ЖКГ Докшыцкага раёна прайшоў абласны семінар-вучоба "Дзень аховы працы"
На базе прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна прайшоў абласны семінар-вучоба "Дзень аховы працы". Удзел у ім прынялі першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Герасімаў, намеснік старшыні райвыканкама Марына Клімовіч, старшыня областнай арганізацыі прафсаюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання Аляксей Юсікаў, а таксама галоўныя інжынеры і спецыялісты па ахове працы арганізацый жыллёва-камун.
– Ахова працы набывае ўсё большую актуальнасць ва ўсіх кірунках дзейнасці, і гэта не дзіўна, бо размова ідзе пра жыццё і здароўе нашых людзей, – адзначыла падчас адкрыцця семінара Марына Клімовіч. – Бяспечная праца – гэта не проста патрабаванне заканадаўства, гэта праяўленне клопату наймальніка пра кожнага работніка.
Першы аб'ект, які наведалі ўдзельнікі семінара, - кацельня ў Бягомлі. Яна працуе на розных відах паліва: шчапе, пялетах і прыродным газе. Пра санітарна-бытавыя ўмовы для работнікаў аб'екта паведаміў начальнік участка Юры Кукуля.
– У бытавым памяшканні абсталявана месца для адпачынку і прыёму ежы, – адзначыў Юры Міхайлавіч. – Ёсць гардэробная, дзе захоўваецца спецадзенне і асабовыя рэчы, душавыя і туалетныя пакоі, аснашчаныя неабходнымі прыстасаваннямі і сродкамі. Што тычыцца асноўных патрабаванняў бяспекі ў працэсе работы, то персаналам вядзецца часопіс для запісу параметраў тэхнічных прылад. Аператар у абавязковым парадку сачыць за паказаннямі прыбораў і захоўвае зададзены тэмпературны рэжым.
На тэрыторыі кацельні работнікі РУП ЖКГ "Докшыцы-камунальнік" прадэманстравалі калегам, як праводзяцца работы па ўстаноўцы камеры відэаназірання на фасадзе збудавання.
У рамках семінара былі праведзены таксама тактыка-спецыяльныя заняткі па прыёмах і спосабах выратавальных работ падчас аварыі на кацельні. Па легендзе заняткаў, у выніку неасцярожнага абыходжання з агнём адбылося ўзгаранне ў агрэгатнай. Утварылася моцнае задымленне, ёсць пацярпелы.
У гэтай сітуацыі персанал кацельні прадэманстраваў зладжанасць ва ўзаемадзеянні з пажарнай і газавай службамі, хуткай медыцынскай дапамогай.
Іншая частка семінара мела працяг у Докшыцах на вуліцы Чарняхоўскага. Там яго ўдзельнікі азнаёміліся з правядзеннем земляных работ і тым, як аднаўляецца дарожнае пакрыццё пасля рамонту водаправодна-каналізацыйных сістэм. Мастер-клас правялі работнікі філіяла "Докшыцыводаканал".
Вынікі областнага семінара былі падведзены ў ККЗ "Іскра". Пра тое, як ажыццяўляецца грамадскі кантроль за захаваннем заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях сістэмы ЖКГ вобласці, праінфармаваў галоўны тэхнічны інспектар працы абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў ЖКГ і сферы абслугоўвання Дзмітрый Сіўцоў. Пра стан вытворчага траўматызму за прайдзены перыяд бягучага года, а таксама тыповыя парушэнні, якія выяўляюцца падчас наглядных мерапрыемстваў, паведаміў прысутным намеснік начальніка аддзела нагляду за захаваннем заканадаўства аб ахове працы абласнога ўпраўлення Дэпартамента дзяржінспекцыі працы Сяргей Сухавіла.