Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
12.05.2021
Музычны падарунак да Дня Перамогі падрыхтавалі жыхары Докшыцкага раёна
Напярэдадні свята Перамогі ў Бягомлі непасрэдна на вуліцы можна было пачуць музыку. Часцей усяго гучала усімі любімая песня «Дзень Перамогі». Гэта юныя актывісты РК ГА «БРСМ» з СШ № 2 г. Докшыцы і Бягомльскай СШ разам з народным вакальным ансамблем «Сакавіца» віншавалі ганаровых жыхароў гарпасёлка з адным з самых важных святаў для ўсіх пакаленняў беларусаў.
З вершамі і найлепшымі пажаданнямі моладзь наведала Валянціна Якушэўскага, Уладзіміра Герасіменка, Леаніду Разанаву, Лідзію Юхнавец і Васіля Каранько. Нашчадкі шчыра дзякавалі за мір і абяцалі захоўваць памяць аб мужнасці і патрыятызме землякоў падчас Вялікай Айчыннай вайны.
Так актывісты БРСМ Докшыччыны далучыліся да рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Беларусь памятае. Салдаты Перамогі».
Яўгенiя Малевіч.
Фота з асабістага архіва.