Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
17.09.2021
Кіраўніцтва Докшыцкага раёна адрасуе віншаванне з Днём работнікаў лесу
Паважаныя работнікі і ветэраны лясной гаспадаркі!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам - Днём работнікаў лесу!
Лясная галіна - гэта вопыт многіх пакаленняў і традыцыі, закладзеныя нашымі продкамі, наша самае вялікае прыроднае багацце, бясцэнны эканамічны і экалагічны, духоўны і эмацыйны рэсурс. Беражлівае стаўленне да лесу - гэта, перш за ўсё, беражлівыя адносіны да роднага краю, да людзей, якія жывуць тут. Захаванне і прымнажэнне лесу - абавязак кожнага члена грамадства. Але ёсць людзі, якія прысвяцілі гэтай справе ўсё сваё жыццё.
У лясной гаспадарцы раёна працуюць высокакваліфікаваныя прафесіяналы, сапраўдныя энтузіясты, добрасумленна і адказна выконваючыя нялёгкую місію. У гэты святочны дзень асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам, для якіх ахова і абарона лесу - не проста праца, а пакліканне і справа ўсяго жыцця!
Жадаем усім работнікам галіны поспехаў у працы, выканання ўсіх пастаўленых задач, моцнага здароўя, шчасця, дабра і дабрабыту!
Раённы выканаўчы камітэт Раённы Савет дэпутатаў