Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
31.08.2021
Галоўны інжынер ААТ «Таргуны» стаў камбайнерам-тысячнікам
Вось ужо пяты сезон галоўны інжынер ААТ «Таргуны» Андрэй Маскалёнак падчас уборачнай кампаніі садзіцца за штурвал камбайна, не забываючы пры гэтым яшчэ і аб сваіх непасрэдных службовых абавязках. Высокакваліфікаваны выпускнік БАТУ не толькі дапамагае механізатарам прыбіраць ураджай па меры магчымасці аператыўна, а яшчэ і з'яўляецца лідэрам на жніве - камбайнерам-тысячнікам у гэтым годзе стаў ужо ў чацвёрты раз. З апошнім тысячным намалотам на днях павіншавалі руплівага працаўніка старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Васюковіч і старшыня прафкама сельгаспрадпрыемства Лілія Апанасевіч. Андрэй Пятровіч першым у гаспадарцы намалаціў тысячу тон менавіта збожжа, без уліку рапсу.
- Такія спецыялісты, якія могуць замяніць калег іншых прафесій, у сельскай гаспадарцы заўсёды на вагу золата, - адзначыў Васіль Васюковіч і пажадаў маладому інжынеру-камбайнёру так трымаць і надалей.
Алена Несцяронак
Фота аўтара
Крыніца: https://www.dokshitsy.by/2021/08/glavnyj-inzhener-oao-torguny/