Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Докшыцкі раён наведаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі

18.06.2026

Докшыцкі раён наведаў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Генадзь Балбатоўскі

У рамках адзінага дня інфармавання Генадзь Балбатоўскі і старшыня райвыканкама Сяргей Абірала сустрэліся з калектывам санаторыя "Баравое".

Тэма сустрэчы - "Памяць у імя будучыні", прысвечаная 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Мадэратарам тэмы выступіла намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.

- Стала традыцыяй, што кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання штомесяц сустракаюцца з працоўнымі калектывамі. Асноўная мэта - наведванне прадпрыемстваў і азнаямленне з іх дзейнасцю, магчымасць пачуць праблемныя пытанні, якія неабходна вырашыць на больш высокім узроўні, - адзначыў Генадзь Балбатоўскі.

У сваім выступленні Генадзь Мікалаевіч падрабязна спыніўся на дзейнасці сістэмы санаторна-курортнага лячэння і аздараўлення Беларусі. Таксама ён падзякаваў работнікам санаторыя за ўклад, які яны ўносяць у захаванне і ўмацаванне здароўя насельніцтва, за прыцягненне іншаземцаў, што садзейнічае спрыяльнаму іміджу нашай краіны.

У рамках рабочага візіту Генадзь Балбатоўскі азнаёміўся з перавагамі і напрамкамі лячэння здраўніцы, а таксама пацікавіўся ходам будаўніцтва чацвёртага спальнага корпуса і сучаснага будынка грамадскага харчавання.