Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
06.09.2021
Докшыччына прыме рэспубліканскі аўтапрабег, прысвечаны Году народнага адзінства
Рэспубліканскі аўтапрабег «Сімвал адзінства», прымеркаваны да Дня народнага адзінства, праходзіць у нашай краіне з 3 па 15 верасня. Згодна з канцэпцыяй мерапрыемства, яго маршрут пройдзе праз усе вобласці і раёны Беларусі, сабраўшы з кожнага рэгіёна па жмені збожжа, сімвалізуючага сабой адзінства, працавітасць і жыццёвую сілу беларускага народа.
Чакаецца, што на Докшыччыну ўдзельнікі аўтапрабегу прыбудуць у аўторак, 7 верасня. Урачыстае мерапрыемства з гэтай нагоды запланавана на плошчы Палявога, арыентыровачны час яго пачатку - 09:45. Удзел у ім возьмуць афіцыйныя асобы, ветэраны працы, удзельнікі жніва, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб'яднанняў, моладзь.
Старт марафону дадзены 3 верасня у Брэсцкай крэпасці-героi. Графiк руху: 3-4 верасня - Брэсцкая вобласць, 5-6 верасня - Гродзенская вобласць, 7-8 верасня - Віцебская вобласць, 9-10 верасня - Магілёўская вобласць, 11- 12 верасня - Гомельская вобласць, 13-15 верасня - Мінская вобласць.
Арганізатары запрашаюць докшычан і гасцей горада далучыцца да свята.