Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
10.01.2026
Докшыцкі раён не паддаецца стыхіі
Як паведамілі ў РУП ЖКГ "Докшыцы-камунальнік", сёння ў 4 гадзіны раніцы на барацьбу са снежнай стыхіяй, расчыстку і вобмешку вуліц і тратуараў у райцэнтры выехала 8 адзінак тэхнікі.
У Крулеўшчынскім сельсавеце працуе 2 адзінкі снегаўборачнай тэхнікі, у Бягомльскім — 3.
Для ліквідацыі наступстваў моцных снегападаў у раёне задзейнічана ўся наяўная тэхніка і рэсурсы.
Пасля расчысткі ад снегу сваіх тэрыторый каля малочна-таварных ферм і комплексаў у дапамогу іншым сельсаветам сваю тэхніку накіравалі ААТ "Барсучанка", ААТ "Таргуны", ААТ "Бягомльскае" і іншыя сельгасарганізацыі раёна.
Персанал РУП "Віцебскэнерга" загадзя быў пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці, створаны аператыўны штаб на чале з генеральным дырэктарам прадпрыемства.
— У раёне электрычных сетак абвешчана кругласутачнае дзяжурства, уся неабходная тэхніка запраўленая, прычэплены генератар. На ліквідацыю якіх-небудзь наступстваў цыклона гатовыя выйсці 40 работнікаў энергаслужбы, — запэўніў начальнік Докшыцкага РЭС Іван Ючкавіч.
У населеных пунктах Докшыцкага раёна працуе снегаўборачная тэхніка.
Работнікі арганізацый, святары выйшлі на дапамогу камунальнікам: прыбіраюць снег каля адміністрацыйных будынкаў і сацыяльных аб'ектаў.
Супрацоўнікі аддзялення ДАІ Докшыцкага РАУС суправаджаюць калону снегаўборачнай тэхнікі на трасе М3 Мінск — Віцебск.
Арганізацыі спажыўкааперацыі працуюць ва ўзмоцненым рэжыме.
Дырэктар Докшыцкага філіяла аблспажыўтаварыства Таццяна Каляга:
— Насельніцтва раёна абслугоўвае шэсць аўталавак. Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор'я, усе яны адправіліся па сваіх маршрутах. У Валкалацкім і Параф'янаўскім сельсаветах для руху па маршруце работнікам гандлю аказвае дапамогу спецтэхніка.
Кааператары імкнуцца, каб усе сельскія жыхары былі забяспечаны неабходнымі таварамі.
Сацыяльныя работнікі ДУ "ТЦСАН Докшыцкага раёна" аказваюць дапамогу ў расчыстцы снегу.
Побач з намі ёсць тыя, каму цяжэй. Не застанемся абыякавымі і дапаможам. Разам мы справімся!
У Віцебскай вобласці працуюць больш за 220 адзінак спецтэхнікі і каля 840 чалавек
dokshitsy.by