Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Акцыя "Нашы дзеці"

30.12.2025

Акцыя "Нашы дзеці"

Дабрачынная акцыя ў Докшыцкім раёне працягваецца.

Напярэдадні Новага года дзяцей дзіцячага дома сямейнага тыпу ў г. Докшыцы, дзе працуе бацькам-выхавальнікам Ганна Аўласевіч, павіншавалі старшыня райвыканкама Сяргей Абірала, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Докшыцкай выбарчай акрузе Анатоль Сіўко, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч, намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна, начальнік аддзела па адукацыі Алена Кучыц, старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васіль Васюковіч, Дзед Мароз і Снягурка.

Госці пажадалі дзецям вясёлага Новага года і ўручылі падарункі. Ад райвыканкама сям'я атрымала мікрахвалевую печ, ад раённай арганізацыі РГА "Белая Русь" – падарункавы сертыфікат. Кожнаму дзіцяці Дзед Мароз перадаў набор прысмакаў.

У сваю чаргу дзеці падрыхтавалі для гасцей невялікае музычнае прадстаўленне.

t.me/PRO_Dokshitsy