Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
24.05.2021
Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Докшыцкім раёне
Тэмай чарговага адзінага дня інфармавання, якi прайшоў 20 мая, сталі аспекты прафілактыкі кіберзлачыннасці ў Беларусі, бяспека ажыццяўлення плацяжоў у сетцы Інтэрнэт, папярэджанне крадзяжоў з грашовых рахункаў грамадзян. Ішла таксама гаворка і аб рэйтынгавай ацэнцы якасці паслуг, што аказваюць арганізацыі ў краіне. Узнятыя тэмы сёння вельмі актуальны, так як камп'ютэрныя тэхналогіі, якія імкліва заваёўваюць усе сферы дзейнасці сучаснага чалавека, з аднаго боку адкрываюць шэраг перспектыў, а з другога - ствараюць новыя рызыкі і пагрозы. Вядома, што развіццё тэлекамунікацыйных тэхналогій, імклівы рост колькасці электронных прылад і паслуг, прывяло да росту колькасці кіберзлачынстваў, у першую чаргу, махлярства. Каб не стаць ахвярай, трэба ведаць формы і метады, з дапамогай якіх інтэрнэт-злачынцы здзяйсняюць свае чорныя справы.
Менавіта пра іх ішла размова на сустрэчы старшыні райвыканкама Алега Кавалёнка з калектывам завода «Ветразь». Як актыўны карыстальнік інтэрнэту і прыхільнік безнаяўных банкаўскіх разлікаў, Алег Анатольевіч даў шмат слушных практычных саветаў, як зрабіць пры гэтым бяспечнымі свае дзеянні. На сустрэчы прысутнічаў і дырэктар ЦБП № 209 філіяла № 216 ААТ «АСБ «Беларусбанк» Сяргей Зубар. Ён распавёў пра асноўныя віды махлярства, якія выкарыстоўваюць злачынцы пры крадзяжах праз сацыяльныя сеткі.
У адзіным днi інфармавання прыняла таксама ўдзел старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандареэвiч, якая наведала Цэнтр па забеспячэнню дзейнасці бюджэтных арганізацый. Намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Карчэўскі сустрэўся з працоўным калектывам РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік», намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна - з калектывамі Бярозаўскага дзіцячага саду і сацыяльна-педагагічнага цэнтра у Янках.
Тэкст і фота Аляксандра Варанковіча.
https://www.dokshitsy.by/2021/05/edinyj-den-informirovaniya/