Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
5 жніўня ў Рэспубліцы Беларусь – Дзень памяці вайскоўцаў, якія загінулі ў мірны час

05.08.2026

5 жніўня ў Рэспубліцы Беларусь – Дзень памяці вайскоўцаў, якія загінулі ў мірны час

У Докшыцах ля помніка ваеннаслужачым, якія загінулі ў мірны час, прайшоў мітынг памяці.

Удзельнікамі мерапрыемства сталі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандаравіч, а таксама прадстаўнікі розных грамадскіх аб’яднанняў, родныя і блізкія загінулых хлопцаў.

Ліцію аб супакоі ваеннаслужачых адслужылі клірык прыхода храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы іерэй Павел Іоська і настаяцель касцёла Прасвятой Дзевы Марыі ў вёсцы Параф’янава ксёндз Уладзімір Шымковіч.

Пасля малітвы да помніка былі ўскладзены кветкі.

Мерапрыемства працягнулася ў чытальнай зале дзіцячай раённай бібліятэкі.

На вечары памяці выступілі Валянціна Рандаравіч, а таксама ганаровы член рэспубліканскага камітэта Беларускай грамадскай арганізацыі салдацкіх маці Валянціна Карасцялёва, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Вераніка Наровіч.

На сустрэчы згадалі імя кожнага з 55 нашых землякоў-салдат, якім не наканавана было вярнуцца дадому. Іх фатаграфіі з сямейных архіваў адна за адной з’яўляліся ў прэзентацыі, падрыхтаванай работнікамі культуры.

У памяць пра хлопцаў у выкананні салістаў ГЦК прагучалі музычныя кампазіцыі.