Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
17.07.2026
Юбілейны XXXV "Славянскі базар у Віцебску" афіцыйна адкрыты
«Добры вечар, гаворыць і паказвае Віцебск» – паводле традыцыі з гэтай прывітальнай фразы на трох усходнеславянскіх мовах пачалося ўрачыстае адкрыццё ХХХV фестывалю мастацтваў «Славянскі базар».
Пасля прывітання вядучыя далі слова Прэзідэнту краіны. Звяртаючыся да гледачоў, артыстаў і арганізатараў форуму, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што без іх не было б гэтага свята.
– Ведаю, што сёння, як і шмат гадоў таму, у зале знаходзяцца беларусы, палякі, рускія, украінцы, прадстаўнікі дзясяткаў іншых краін, якія прыехалі да нас па бязвізе. Ваша прысутнасць тут – гэта тое непарушнае, у чым мае патрэбу наш свет, такі крохкі, нестабільны і абсалютна незразумелы ў сваім развіцці. Мы шмат зрабілі і будзем рабіць для таго, каб «Славянскі базар» заставаўся асновай шчырага і моцнага сяброўства краін і народаў. Гэта так неабходна сёння, - заявіў беларускі лідар.Ён выказаў упэўненасць, што з іх падтрымкай і шчырай гледацкай любоўю далейшая гісторыя фестывалю будзе доўгай і яркай.Пасля свайго выступлення кіраўнік дзяржавы ўручыў Гран-пры пераможцы XXXV Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу Лізавеце Цупрык з Беларусі.
Упершыню за ўсю гісторыю «Славянскага базару ў Віцебску» Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзве спецузнагароды «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення»: іх удастоены выдатныя кампазітары Аляксандр Зацепін і Леанід Захлеўны.Канцэрт адкрыцця «Славянскага базару» атрымаўся па-сапраўднаму зорным: на сцэне выступілі вядомыя беларускія і замежныя выканаўцы.
З першых акордаў зал пазнаў «Есаула» народнага артыста Расіі Алега Газманава. Кожны радок з папуры падпяваў шматтысячны амфітэатр. Артыст, якому хутка споўніцца 75 гадоў, даказаў: узрост не перашкода, калі на сцэне гучаць хіты, знаёмыя кожнаму.Музыка, цыркавое шоу, а таксама песні пра каханне – усё гэта арганічна змянялася на галоўнай віцебскай сцэне. Адным з яркіх момантаў стаў выхад усіх удзельнікаў сёлетняга Міжнароднага конкурсу эстрадных выканаўцаў разам з уладальніцай самага першага Гран-пры фестывалю «Славянскі базар» ў 1993 г. Таісіяй Павалій.– Віцебск – гэта мая творчая радзіма! «Славянскі базар – самы лепшы! – сказала спявачка.А як жа дождж? На сёлетнім адкрыцці форуму яго не было! Нябесная канцылярыя парушыла традыцыю: замест звыклага «фестывальнага ліўня» – зоркі, прычым не толькі ў небе над Віцебскам, але і на галоўнай сцэне.
Пасля таго як сямейны дуэт – Уладзімір Преснякоў і наша зямлячка Наталля Падольская – выканаў песню «Як я люблю цябе», спявачка звярнулася да Аляксандра Лукашэнкі, з усмешкай згадаўшы, як аднойчы ён сказаў ёй не выходзіць замуж за «маскаля». Наталля Падольская папрасіла прабачэння за свой выбар, але запэўніла, што неверагодна шчаслівая ў шлюбе.
Уся прастора амфітэатра, нават паветраная, была задзейнічана па максімуме. Гімнасты стваралі не проста нумары, а жывую архітэктуру.
Гімнам фестывалю «Усе кветкі ліпеня» пад акампанемент Леаніда Захлеўнага завяршылася ўрачыстае адкрыццё «Славянскага базару». Фінальным акордам стаў салют, які размаляваў зорнае неба.
"Віцебскія весці"