Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Якія ініцыятывы з'явіліся ў Віцебскай вобласці па патрыятычным выхаванні?

28.04.2026

Якія ініцыятывы з'явіліся ў Віцебскай вобласці па патрыятычным выхаванні?

На Віцебшчыне шмат робіцца для прывіцця моладзі любові да сваёй Радзімы, разумення праводзімай дзяржавай палітыкі, выхавання пачуцця дачынення да агульнага гістарычнага лёсу нашага народа, падкрэсліў на выязным пасяджэнні прэзідыума абласнога Савета дэпутатаў, прысвечаным выкананню праграмы патрыятычнага выхавання, кіраўнік дэпутацкага корпуса Віцебшчыны Дзмітрый Дзямідаў.

 

– Патрыятычнае выхаванне моладзі – гэта не толькі заклік да гатоўнасці абараніць, як нашы дзяды і прадзеды ў гады Вялікай Айчыннай вайны, сваю Айчыну, маці, сям'ю, але і прывіццё любові да малой Радзімы. Важна, каб нашы дзеці ведалі аб унікальных дасягненнях сваіх продкаў, роднай зямлі. І гэта будзе садзейнічаць таму, каб развіваліся населеныя пункты, рэгіёны. Я шмат разоў, як сенатар, бываў у Расонскім раёне, праводзіў сустрэчы з моладдзю і бачыў іх жаданне застацца ў родных краях, працаваць на балазе сваёй малой Радзімы. Яны ўраслі ў гэтую зямлю, яны жадаюць тут жыць. І гэта той прыклад, на якім трэба будаваць патрыятычнае выхаванне, - адзначыў Дзмітрый Дзямідаў.

 

– У выхаваўчым працэсе выкарыстоўваюцца матэрыялы расследавання Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа. У Віцебскай вобласці 243 вёскі спальваліся двойчы, 83 - тройчы, 22 - чатыры разы і больш, - адзначыла ў сваім выступленні на пасяджэнні начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Марына Навіцкая.

За перыяд рэалізацыі праграмы патрыятычнага выхавання насельніцтва ў гарадах і населеных пунктах з`явіліся новыя памятныя знакі. У прыватнасці, у вёсцы Калінавае Міёрскага раёна ў памяць аб расстраляных мірных жыхарах Язненскага сельсавета. На 605 кіламетры аўтамагістралі Брэст-Мінск-Масква ў вёсцы Шухаўцы Дубровенскага раёна на месцы воінскага пахавання адкрыты помнік воіну-вызваліцелю. На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу "5-ы Полк" у Віцебску - памятны знак "Дрэва жыцця", прысвечаны ахвярам генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

З мэтай фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці за пяць гадоў у рэгіёнах, бібліятэках прайшло больш за дзве тысячы мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны краіны. На працягу года публічныя бібліятэкі прысвячалі свае культурна-масавыя мерапрыемствы 85-гадоваму юбілею Віцебскай вобласці, 80-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, юбілейным датам раёнаў.

На сістэмнай аснове праводзяцца дыялогавыя пляцоўкі, рэалізуюцца мерапрыемствы інфармацыйнага праекта "КРОК". Многім установам агульнай сярэдняй адукацыі прысвоены імёны герояў, знакамітых землякоў.

– З мэтай гісторыка-культурнага выхавання насельніцтва праведзена Усебеларуская маладзёжная экспедыцыя “Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства», падчас якой была арганізавана праца больш за 200 экспедыцыйных, экскурсійных, турысцкіх груп. Удзельнікі знаёміліся з месцамі, звязанымі з жыццём і дзейнасцю славутых землякоў. Па выніках праведзенай работы падрыхтаваны творчыя праекты "Героі зямлі Беларускай". Створаны першы ў краіне абласны рэсурсны цэнтр па ваенна-патрыятычным выхаванні для педагогаў у абласным інстытуце развіцця адукацыі, - растлумачыла Марына Навіцкая.

Фарміраванню патрыятызму садзейнічае шэраг рэгіянальных ініцыятыў і праектаў. Так, напрыклад, у Полацкім раёне паэтапна рэалізуецца маштабны рэгіянальны гісторыка-адукацыйны праект "Полацкі рубеж", накіраваны на правядзенне пошукава-даследчай работы па вывучэнні гісторыі Полацкага ўмацаванага раёна.

Намеснік старшыні Расонскага райвыканкама Людміла Трашчанка і дырэктар Клясціцкай сярэдняй школы імя У. Хамчаноўскага Таццяна Мельман распавялі, якая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню ў іх рэгіёне.

Змяняецца эпоха. Літаральна на вачах паскараецца тэмп жыцця, з'яўляюцца новыя тэхналогіі, моладзь становіцца больш прасунутай, усе працэсы праходзяць больш дынамічна. Але застаецца нязменнай жыццёвая каштоўнасць любой дзяржавы - патрыятызм яе грамадзян, які пачынаецца з любові да сваёй радзімы, да таго месца, дзе ты нарадзіўся і вырас, з гонару за сваю сям'ю, школу, вёску, пасёлак ці горад, за людзей, якія жывуць побач.

"Витебские вести"