Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23.07.2026
У Віцебску праходзіць пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта па актуальных пытаннях сельскай гаспадаркі і землеўпарадкавання
У пасяджэнні прымаюць удзел старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка, памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Гара.
Пачалося пасяджэнне з абмеркавання пытання «Аб захаванасці буйной рагатай жывёлы і птушкі ў сельскагаспадарчых арганізацыях вобласці за першае паўгоддзе 2026 г.».
– Самае галоўнае – спыніць падзеж, – падкрэсліў старшыня аблвыканкама Аляксандр Рагожнік. – Была праведзена па-сапраўднаму вялікая работа, і гэта вялікая перамога Віцебскай вобласці.
Разгледжана таксама пытанне «Аб мерах, што прымаюцца мясцовымі выканаўчымі камітэтамі па ліквідацыі фактаў самавольнага заняцця зямельных участкаў».
Гэтая праблема застаецца актуальнай і знаходзіцца пад пастаянным кантролем мясцовых улад. У адпаведнасці з даручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі ў 2022-2023 гадах у рэспубліцы была праведзена суцэльная інвентарызацыя зямель з мэтай выяўлення і ліквідацыі фактаў самавольнага заняцця зямельных участкаў, невыканання іх межаў і (або) мэтавага выкарыстання шляхам наступнага прадастаўлення зямельных участкаў альбо вызвалення ў выпадку немагчымасці ўзаконення з прычыны парушэнняў патрабаванняў заканадаўства.
У вобласці выяўлена больш за 20 тыс. фактаў неадпаведнасці межаў зямельных участкаў. Раённымі і выканаўчымі камітэтамі пацверджана звыш 14 тыс. выпадкаў самавольнага заняцця зямель. Найбольшая колькасць рашэнняў аб легалізацыі ўчасткаў па заявах грамадзян прынята ў Полацкім, Віцебскім, Лепельскім, Ушацкім раёнах, Віцебску, найменшая – у Шумілінскім, Дубровенскім, Глыбоцкім раёнах. Больш за 4 тыс. самавольна занятых участкаў вызвалена.
Работа ў гэтым напрамку працягваецца, у тым ліку і праз удасканаленне заканадаўства. Перад мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі пастаўлена задача актывізаваць работу па ліквідацыі фактаў самавольнага заняцця зямельных участкаў і завяршыць яе да 1 студзеня 2028 года.
Сваю рабочую паездку ў Віцебскую вобласць Ігар Сергяенка працягне на прадпрыемствах вобласці.
"Віцебскія весці"