Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
17.11.2023
У Віцебскай вобласці вяскоўцы прыручылі бусла. Чым можа абярнуцца вынятка з прыроды дзікіх птушак і жывёл?
Як паведаміў галоўны спецыяліст абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Генадзь Гарланаў, на Віцебшчыне часцей за ўсё мясцовыя жыхары спрабуюць прыручыць буслоў.
- Звычайна дзікія птушкі знаходзяцца на свабодным выгуле побач з домам, - тлумачыць эксперт. – І людзі іх рэгулярна падкормліваюць. Але рабіць гэта не трэба. Бо буслы абвыкаюць да людзей, у іх змяншаюцца інстынкты для самастойнай здабычы ежы і для пералёту ў цяплейшыя краіны.
Некаторыя грамадзяне ў такіх сітуацыях тэлефануюць у тэрытарыяльныя камітэты прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя з просьбай забраць птушку, і вызначыць у месца, дзе ёй будзе камфортна.
- Калі спецыялісты адвозяць такіх птушак у спецгадавальнікі, яны вяртаюцца да месца кармлення паблізу жылля, - кажа Генадзь Гарланаў. - А ў падобных сітуацыях прыручаныя буслы і іншыя птушкі, якім супрацьпаказаны мінусавыя тэмпературы, могуць загінуць зімой.