Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У Оршы адкрылі новы дзіцячы садок

25.04.2026

У Оршы адкрылі новы дзіцячы садок

Старшыня аблвыканкама Аляксандр Рагожнік, памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч прынялі ўдзел ва ўрачыстым адкрыцці новага дзіцячага сада № 47 у Оршы.

Новы аб'ект сацыяльнай сферы размясціўся ў мікрараёне на скрыжаванні вуліц Уладзіміра Леніна і Вісарыёна Бялінскага. Тут створаны самыя сучасныя ўмовы для 175 малых.

Ва ўстанове абсталявана 9 груп, у тым ліку група для дзяцей ва ўзросце да 2 гадоў. Асаблівым гонарам стаў уласны басейн. Акрамя таго, для гарманічнага развіцця выхаванцаў прадугледжаны спартыўная і музычная залы, камп'ютэрны гульнявы пакой, кабінет для заняткаў выяўленчым мастацтвам.

Установа пабудавана па тыпавым праекце, аналагічным лепшым сучасным дзіцячым садам Рэспублікі Беларусь.

Будаўніцтва аб'екта вялося са снежня 2023 года генеральным падрадчыкам - ААТ «Аршанскі будаўнічы трэст № 18».

Фінансаванне ажыццяўлялася за кошт сродкаў раённага бюджэту, крэдыту ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь", а таксама абласнога бюджэту і ўласных сродкаў УКБ Аршанскага раёна.

Аляксандр Рагожнік уручыў загадчыку дзіцячага сада Святлане Казакевіч падарункавы сертыфікат на набыццё абсталявання для басейна.

Кульмінацыяй свята стала перадача сімвалічнага ключа ад генеральнага дырэктара «Аршанскага будаўнічага трэста № 18» Сяргея Сямкова загадчыку дашкольнай установы.

– Адкрыццё гэтага дзіцячага сада - рэальнае ўвасабленне клопату дзяржавы аб сям'і і мацярынстве. Цяпер у жыхароў мікрараёна ёсць сучаснае, бяспечнае і аснашчанае ўсім неабходным месца для развіцця іх дзяцей, — зазначыў старшыня Аршанскага райвыканкама Леанід Мойжык.

У Аршанскім раёне працуюць 96 устаноў адукацыі. Забяспечанасць дзяцей дашкольнага ўзросту месцамі складае 101,2 працэнта пры нарматыве 85 працэнтаў. Новы дзіцячы садок № 47 яшчэ больш умацуе гэту інфраструктуру.

"Витебские вести"