Меню
Адно акно
Звароты грамадзян і юрыдычных асоб
Пытанне-адказ
Аўкцыёны
Грамадскія абмеркаванні
Адзіны дзень інфармавання
Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета
Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
19.09.2023
У Наваполацку прадставілі памятны знак "Летапіс горада"
Знак усталяваны ля ўваходу ў музей, які ў гэтым годзе адзначае 55-гадовы юбілей, і ўяўляе сабой стылізаваную разгорнутую кнігу. На яе старонках размешчаны даты: злева «1958» – год заснавання горада, справа «1968» – год заснавання музея, і фраза «Захоўваем гісторыю горада для шчаслівага будучага». Яна падкрэслівае місію ўстановы культуры ў захаванні гістарычнай памяці, якая ў Наваполацку перадаецца з пакалення ў пакаленне ўжо цэлых 55 гадоў!
Дарэчы, як сцвярджае дырэктар музея, сімвалічную кніжку можна не толькі агледзець, але і пакратаць, што паспрыяе лепшаму засваенню ведаў навучэнцамі і студэнтамі падчас навучальнага года. Тым больш калі яны зазірнуць і ў музейныя залы, дзе адкрыюць для сябе шмат новага і цікавага.
Словам, з'явілася новая традыцыя, аналагічная той, што існуе ў Полацкім дзяржуніверсітэце, дзе студэнты перад сесіяй загадваюць жаданне каля помніка Школяру, які сустракае ўсіх на ўваходзе.