Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У Беларусі ў студатрадах працаўладкаваны ўжо 28 тыс. маладых людзей

02.08.2023

У Беларусі ў студатрадах працаўладкаваны ўжо 28 тыс. маладых людзей


У Беларусі ў студатрадах працаўладкаваны ўжо 28 тыс. маладых людзей. Аб гэтым паведаміў журналістам другі сакратар Цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі Аляксандр Прохараў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння амаль 28 тыс. юнакоў і дзяўчат працаўладкаваны па ўсёй краіне ў складзе студэнцкіх атрадаў. Гэта вышэй за вынік мінулага года. Але разам з тым мы гаворым не толькі аб развіцці колькасных паказчыкаў, але аб якасці работы і развіцці карпаратыўнай культуры, - сказаў Аляксандр Прохараў. - Нам вельмі прыемна, што ў юбілейны год 60-годдзя Беларускіх студэнцкіх атрадаў да нас упершыню прыехалі атрады з Расійскай Федэрацыі па вытворчых і медыцынскіх профілях. Нашы калегі ўдарна працуюць на Мінскім трактарным заводзе. Медыкі да нас прыехалі з Казані і Варонежа".

У рамках прома-праекта "Выбіраем студатрат" заяўкі на работу ў студэнцкіх атрадах падалі 37,9 тыс. чалавек. Заключана па стане на 1 ліпеня 2184 дагаворы на 31 455 чалавек. У трэцім працоўным семестры 2023 года рэалізуюцца такія працоўныя праекты, як "Атлант-2023", "Трактарабудаўнік" у ААТ "МТЗ", "Автазаводзец" у ААТ "МАЗ", "Дарога магчымасцей" (работа праваднікамі на аб'ектах Беларускай чыгункі), "Палессе" ў ААТ "Гомсельмаш", "Медыкус" (работа малодшым і сярэднім медыцынскім персаналам ва ўстановах аховы здароўя Наваполацка і Полацка).

Статус абласной (Мінскай гарадской) маладзёжнай будоўлі ў 2023 годзе прысвоены наступным аб'ектам: у Брэсцкай вобласці - дзіцячы сад у паўднёва-заходнім мікрараёне Брэста, Віцебскай - будаўніцтва паліклінікі ў новым мікрараёне Оршы, Гомельскай - аб'ектам будаўніцтва "Рэканструкцыя мемарыяльнага комплексу вязням Азарыцкага лагера смерці ў Калінкавіцкім раёне Гомельскай вобласці" і "Цэнтр гульнявых відаў спорту ў Светлагорску. 1-я чарга - Лядовы палац", Гродзенскай - аб'ектам будаўніцтва "Агульнаадукацыйная сярэдняя школа з басейнам у мікрараёне "Грандзічы-3" у Гродне" і "Дзіцячы сад на 335 месцаў з басейнам у квартале "Грандзічы-3" у Гродне.

Студатрадаўскі рух - вядучы напрамак дзейнасці БРСМ. 2023 год праходзіць пад эгідай святкавання 60-годдзя Беларускіх студэнцкіх атрадаў.