Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
У Беларусі павялічаны грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў

26.04.2023

У Беларусі павялічаны грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў


 У Беларусі павялічаны грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 19 красавіка 2023 года нумар 265, якая сёння афіцыйна апублікавана на сайце Нацыянальнага прававога інтэрнэт-партала, паведамляе БЕЛТА.

Грашовыя нормы расходаў на харчаванне навучэнцаў выраслі на 6-11 працэнтаў у залежнасці ад тыпу і віду ўстановы, часу знаходжання і ўзросту навучэнцаў.

Так, на 6-8 працэнтаў выраслі нормы ў пачатковых, базавых і сярэдніх школах, гімназіях-каледжах мастацтваў і ВНУ пры засваенні праграм агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй, а таксама ў спецшколах. Для санаторных школ-інтэрнатаў нормы павялічаны на 6-7 працэнтаў. На 11 працэнтаў - для ўстаноў сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і дадатковай адукацыі дарослых пры засваенні праграм прафтэхадукацыі пры аднаразовым харчаванні і на 8 працэнтаў - пры трохразовым харчаванні.

У аздараўленчых лагерах нормы сталі большымі на 6-7 працэнтаў, у адукацыйна-аздараўленчых цэнтрах, аздараўленчых лагерах кругласутачнага знаходжання абаронна-спартыўнага профілю, працы і адпачынку, у Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку (пяціразовае харчаванне) - на 7 працэнтаў. Для навучэнцаў і пражываючых у інтэрнаце Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа (пяціразовае харчаванне) нормы павысіліся на 6-7 працэнтаў, для ўдзельнікаў адукацыйных і іншых мерапрыемстваў з ліку навучэнцаў ва ўстановах адукацыі - на 10 працэнтаў.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.