Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Петрышэнка: на арганізацыю летняга адпачынку дзяцей з бюджэту выдзеляць больш за Br64 млн

22.05.2023

Петрышэнка: на арганізацыю летняга адпачынку дзяцей з бюджэту выдзеляць больш за Br64 млн


На дзіцячую летнюю аздараўленчую кампанію са сродкаў рэспубліканскага бюджэту будзе выдзелена больш за Br64 млн. Аб гэтым заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка перад пачаткам рабочай сустрэчы па падрыхтоўцы да аздараўленчай кампаніі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Заканчваецца навучальны год. У нашай краіне мы заўсёды сістэмна падыходзім да арганізацыі дзіцячага адпачынку. У бягучым годзе з бюджэту будзе выдзелена Br64,1 млн - гэта на 11,6 працэнта больш, чым у мінулым годзе", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Да адкрыцця рыхтуюцца 5,9 тыс. лагераў, што на 200 больш. "Матэрыяльная база прырасла. Большасць - лагеры дзённага знаходжання, каля 4,5 тыс., 1,5 тыс. - кругласутачнага. Усяго плануем ахапіць амаль 380 тыс. дзяцей. З іх каля 155 тыс. адпачнуць у лагерах з кругласутачным знаходжаннем і 225 тыс. - з дзённым", - расказаў віцэ-прэм'ер.

Асаблівы акцэнт зроблены на дзецях, якія знаходзяцца ў асаблівым сацыяльным становішчы, - гэта 10,5 тыс. сірот і 4,3 тыс. дзяцей-інвалідаў. "Ім будзе ўдзелена асаблівая ўвага", - падкрэсліў ён.