Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Орша сустракае агітацыйны цягнік "Адзінства ў памяці. Сіла ў подзвігу!"

17.06.2026

Орша сустракае агітацыйны цягнік "Адзінства ў памяці. Сіла ў подзвігу!"

Агітацыйны поезд «Адзінства ў памяці. Сіла ў подзвігу!» , які стартаваў 15 чэрвеня з Беларускага вакзала Масквы, урачыста сустрэлі на чыгуначнай станцыі ў Оршы.

На пероне разгарнуўся маштабны мітынг, галоўным лейтматывам якога стала духоўнае і гістарычнае адзінства двух народаў, памяць пра подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Удзельнікаў вітаюць старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Аршанскага райвыканкама Леанід Мойжык, намеснік начальніка галоўнага ваенна-палітычнага ўпраўлення Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, генерал-лейтэнант Алег Масееў.

Пасля абмену памятнымі сувенірамі ўдзельнікі мітынгу, ганаровыя госці ўскладуць вянкі і кветкі да помніка легендарнага камбрыга Канстанціна Заслонава, прыступяць да агляду экспазіцыі.

У складзе агітацыйнага поезда – сем тэматычных вагонаў, дзве платформы, на адной з якіх прадстаўлены ўзоры ваеннай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. Сярод іх легендарны танк Т-34, рэактыўная ўстаноўка БМ-13 «Кацюша» і гаўбіца М-30.

Экспазіцыі поезда распавядаюць пра барацьбу з нацызмам у гады Вялікай Айчыннай вайны — ад першых дзён вайны да Перамогі. Наведвальнікам пакажуць архіўныя дакументы, мультымедыйныя матэрыялы і музейныя экспанаты.

Адзін з вагонаў абсталяваны пад дыскусійную пляцоўку. Тут раскажуць пра ўклад народаў Савецкага Саюза ў Перамогу над нацызмам, подзвіг савецкага насельніцтва ў тыле і генацыд.

У вагоне прадстаўлена тэматычная экспазіцыя «Адзінства народаў. Гісторыка-культурны код Перамогі». Акцыя арганізавана Нацыянальным цэнтрам гістарычнай памяці пры Прэзідэнце Расіі, міністэрствамі абароны Беларусі і Расіі.

"Віцебскія весці"