Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
На Алімпійскіх гульнях у Токіа выступяць 27 спартсменаў з Віцебскай вобласці

30.06.2021

На Алімпійскіх гульнях у Токіа выступяць 27 спартсменаў з Віцебскай вобласці

На XXXII летніх Алімпійскіх гульнях у Токіа выступяць 27 спартсменаў з Віцебскай вобласці, якія будуць спаборнічаць у 9 відах спорту, заявіў на 31-й пазачарговай сесіі абласнога савета дэпутатаў намеснік начальніка ўпраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Пётр Немянёнак, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Мінулагоднія дасягненні спартсменаў Віцебскай вобласці ў рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах далі магчымасць выйсці рэгіёну на другое месца. "Нягледзячы на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, у 2020 годзе спартсмены Віцебскай вобласці выступалі ва ўсіх рэспубліканскіх спаборніцтвах і ўдзельнічалі ў міжнародных стартах. Яны змаглі заваяваць 10 медалёў, што вывела вобласць на другое месца ў Беларусі па колькасці атрыманых спартыўных узнагарод міжнароднага ўзроўню. Галоўная спартыўная падзея гэтага года - будучыя Гульні ў Токіа, якія стартуюць у ліпені. У летняй Алімпіядзе пакажуць сябе 27 спартсменаў Віцебшчыны, удзел якіх заяўлены ў 9 відах спорту", - расказаў Пётр Немянёнак.

Поспехі спартсменаў узнімаюць прэстыж не толькі Віцебскай вобласці, але і ўсёй краіны. За высокія дасягненні 89 спартсменаў вобласці ў 2021 годзе будуць атрымліваць стыпендыі ад аблвыканкама. Таленавітыя юнакі і дзяўчаты займаюцца 24 відамі спорту, 21 з якіх - алімпійскі. Фінансавае заахвочванне будуць атрымліваць спартсмены з Віцебска (49 чалавк), Оршы (13), Наваполацка (12), Полацка (6), па два з Браслава, Чашнікаў і Сянно, а таксама па адным з Шуміліна, Глыбокага і Лепеля. На гэты год з абласнога бюджэту на выплату стыпендый спартсменам будзе выдзелена амаль Br250 тыс. У мінулым годзе абласную стыпендыю атрымлівалі 97 зорак спорту Віцебшчыны.

БелТА