Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Кіраўніцтва вобласці ўсклала кветкі да Вечнага агню на мемарыяльным комплексе ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны

22.06.2026

Кіраўніцтва вобласці ўсклала кветкі да Вечнага агню на мемарыяльным комплексе ў гонар савецкіх воінаў-вызваліцеляў, партызан і падпольшчыкаў Віцебшчыны

Роўна апоўдні 22 чэрвеня, калі па ўсёй Беларусі на хвіліну спынілася жыццё, пад гукі метранома каля манумента савецкім воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам Віцебшчыны схілілі галовы прадстаўнікі кіраўніцтва вобласці і горада, сілавых структур, грамадскіх аб’яднанняў.

Замерлі гледачы ў Летнім амфітэатры — там вяліся прамыя трансляцыі мітынгу.

Да Вечнага агню рота ганаровага караулу ўзложыла жалобную гірлянду, афіцыйныя асобы — кветкі.

— Роўна 85 гадоў таму пачалася Вялікая Айчынная вайна. Мы сабраліся тут і каля манумента, каб сказаць: мы памятаем тых, хто аддаў жыццё за мір і свабоду! Гэты помнік — застыўшая ў граніце стойкасць, мужнасць і нязломная воля нашых абаронцаў, — пракаментаваў дыкатар ў амфітэатры.

Агульнанацыянальная хвіліна маўчання стала пачаткам канцэрта-рэквіема «Пульс памяці» — так два месцы і адзін агульны сэнс сталі адзіным цэлым, звязаўшы пакаленні, імёны і лёсы.

"Віцебскія весці"