Сергей Владимирович Абирало

Председатель Докшицкого районного исполнительного комитета

predsedatel

Дорогие друзья! Мы рады приветствовать всех, кто посетил официальный сайт Докшицкого районного исполнительного комитета...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

211722, г. Докшицы, ул. Ленинская, д. 31
8 (021) 573-25-10приёмная
Докшыцкі раённы выканаўчы камітэт
Ігар Сяргеенка ацаніў уборачную, сяўбу рапсу і новыя пабудовы ў Браслаўскім раёне

13.08.2026

Ігар Сяргеенка ацаніў уборачную, сяўбу рапсу і новыя пабудовы ў Браслаўскім раёне

У ходзе рабочай паездкі старшыня Палаты прадстаўнікоў і ўпаўнаважаны Кіраўніка дзяржавы ў Віцебскай вобласці Ігар Сергяенка наведаў сельгаспрадпрыемствы Браслаўскага раёна.

У гаспадарцы «Агравідзы» ў цяперашні час выходзяць на фінішную прамую работы па ўборцы азімых збожжавых культур: з запланаваных 325 гектараў абмалочана ўжо 220 гектараў.

Кіраўніцтва прадпрыемства далажыла Ігару Сергяенку: уборачная кампанія вядзецца ў цеснай звязцы з наступным этапам — поўным ходам ідзе сяўба азімага рапсу. Гэтая алейная культура з'яўляецца стратэгічнай і высокарэнтабельнай для прадпрыемства. Менавіта таму плошчы пад яе пасевы былі павялічаны ў два разы і склалі 500 гектараў.

Акрамя палявых работ удзельнікі сустрэчы абмеркавалі пытанні развіцця жывёлагадоўчай галіны. Ігар Сергяенка наведаў малочна-таварны комплекс прадпрыемства, дзе на завяршальнай стадыі знаходзіцца будаўніцтва новага сучаснага цялятніка ўмяшчальнасцю 200 галоў.

Аб'ект плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ўжо ў найбліжэйшы час — 1 верасня.

>

Таксама старшыня Палаты прадстаўнікоў праінспектаваў работу мясцовага збожжасушыльнага комплексу. У залежнасці ад узроўню вільготнасці збожжа, якое паступае з палёў, сутачная магутнасць комплексу вагаецца ад 30 да 150 тон.

На палях гаспадаркі "Маяк Браслаўскі" Ігар Сергяенка азнаёміўся з ходам уборкі яравой пшаніцы, пад якую ў гаспадарцы адведзена каля 4000 гектараў.

«Прыгожае поле!» — даў высокую ацэнку краявідам старшыня.

На сённяшні дзень аграрыі ўжо асвоілі 33% плошчаў, разлічваючы пры добрым надвор'і поўнасцю завяршыць работы да 1 верасня. У палях задзейнічаны ўвесь машынны парк — ва ўборцы ўраджаю без затрымак удзельнічаюць 14 камбайнаў.

Паралельна з жнівом у «Маяку Браслаўскім» актыўна рыхтуюцца да закладкі падмурка пад ураджай наступнага года. Ужо з 15 жніўня ў гаспадарцы плануюць даць старт сяўбе азімага рапсу, пад які рыхтуюцца неабходныя плошчы.

"Віцебскія весці"